Apr 06, 2008 19:02
Родная мытня рэгулярна штосьці ў мяне забірае на мяжы. То мабільныя тэлефоны з сім-картамі (на якіх, напэўна, важная дзяржаўная таямніца запісаная), то беластоцкую газэту "Ніва" (відаць, ёсьць падозраньні, што яна парнаграфічная), то грошы для праверкі на прадмет сапраўднасьці. Таму даводзіцца весьці вельмі захапляльную перапіску з дзяржаўным мытным камітэтам. Даведаўся, што прыйшоў адтуль ліст на хатнюю адрэсу, папрасіў дачку яго мне па тэлефоне зачытаць. Сямігадовая дачка пачала з чытання бланка: "Дзяржаўны мАтны камітэт..." .
Відаць, яны матам ня лаюцца, яны "на нём разгаварывают" :)