Усё ж такі наш народ наперад думаць не прывучаны. Пакуль смажаны певень не дзяўбне, ніхто за наступствы не турбуецца. Вось чытаю каментары да гэтага
артыкулу і бачу, што нехта ўжо пачаў чухаць патыліцу. "А я і не думаў, што такое можа быць". Можа, шаноўнае спадарства, яшчэ і не такое. Галава дадзена не толькі для таго, каб у яе есці і крычаць "адабрамс", але і для іншых мэтаў...
PS. Адразу казаў, што закон пра канфіскацыю аўто - гэта ніяк не сродак барацьбы з пьянтосамі за стырном, а толькі сродак напаўнення дзіравага бюджэту. Лічыў і лічу, што гарантавана пьянтоса з дарогі (прычым, няважна, ходзіць ён пешшу, ці ездзіць на транспартных сродках) можна прыбраць толькі пасадзіўшы яго за краты, калі штрафы на таго не дзейнічаюць.