Фальсыфікатары

Dec 15, 2010 19:35

На 104 участку сёння ўвесь дзень вялося назіранне. З раніцы дэжураваў Дзяніс Мазур і налічыў 9 выбарцаў, што прагаласавалі датэрмінова. Пасля абеду на ўчастку для галасавання дэжуравала Ірына Семянюк-Смяян, якая налічыла 18 выбарцаў. Выніковы пратакол утрымліваў замест лічбы 27 лічбу 37 прагаласаваўшых!!!
На тое, што ўвесь дзень назіралі за скрыняй і лічылі яўку старшыня камісіі Насонаў Юрый Аляксеевіч нават не стаў звяртаць увагу. Толькі кінуў рэпліку, што гэта ён прагаласаваў...
Капец, нахабства вышэйшага парадка, злачынства робяць навідавоку. Цяпер пішам заявы ў ЦВК, пракуратоуру і спортлато...

выбарчая камісія, фальсыфікацыя, выбары-2010

Previous post Next post
Up