Пенсійнае прасвятленне ў мазгах.

Dec 15, 2010 17:53

Учора ўвечары на ўчастку для галасавання быў сведкам сітуацыі ад якой мяне ўсміхнула. Гадзінак у 6 завітала да нас сталая кабета, настаўніцы (а менавіта яны складаюць касцяк большасці з 5 выбарчых камісіяў) радасна пачалі яе вітаць, бо гэта прыйшла іхняя ўчорашняя калегая. Яна нядаўна сыйшла на пенсію і гэта быў яе першы візіт у школу. Радасць ад "яўкі спавіннай" на датэрміноўку "свабоднай" сяброўкі  ўсхвалявала цётачак, якіх да гэтага падсцёгваюць з адміністрацыі. Пры чым падсцёгваюць так, што яны бягуць галасаваць у першы ж дзень датэрміноўкі на ўчастак дзе самі пражываць, акрамя таго, што прызначаныя ў камісію :) Дык вось, пенсіянерка як апынулася, прыйшла на бацькоўскі сход да ўнука. Пра датэрміноўку нават слухаць не захацела, а на ўсе завабліванні адказвала ўсьмешкай. Да таго ж у пакой завітала яе сяброўка, якая зразумела сытуацыі і катэгарычна адрэзала, што яны прыйдуць галасаваць 19.
Цётачкі з камісіі згаслі як свечкі пасля гэтага здрэння...

пенсіянеры, выбары-2010

Previous post Next post
Up