Jun 04, 2012 22:04
Сёння адключаўся ад цудоўнага да незразумеласці аператара life x_x.
Калі скончыўся цырк з расказамі як правільна ўжываць іх паслугі ў стылі "на будучыню запомніце:…" - адчуў неверагодную палёгку. Навошта дзяўбаць мазгі чалавеку, які адключаецца і не лезе да цябе сам - я не зразумеў, але гэта доба ўпісваецца ў іх карпаратыўны стыль.
З размовы запомніліся некалькі выказванняў, кшталту "Форма обратной связи на сайте не предназначена для связи с компанией. Это РЕКВИЗИТ!!!". Дарэчы, пошта на сайце іх гоп-кампаніі таксама не прызначаная для сувязі з кампаніяй. Так-так, вы ўжо здагадаліся: "гэта РЭКВІЗІТ!!!".
Нажаль, не паспеў запытацца ці прызначаныя тэлефоны, ўказаныя на сайце гэтага "ліфа" для сувязі з кампаніяй, ці гэта-ткі таксама рэквізіт.
Купіў на радасцях Samsung P5510. Вельмі падабаецца, адзінае што я за пару гадзін так і не дапёр як прымусіць набірыць на апаратнай клавіятурцы беларускія літаркі. Калі нехта падкажа - буду удзячны.
назіранні,
мудзілы