Калі я працаваў на адным з мінскіх заводаў давялося чуць шмат баек, адной з якіх хачу зараз падзяліцца. Прыгадаў пад уражаннем спасылкі ад
natallia-psyh у Твітэры.
Аднойчы сваршчык рабіў нешта кшталту паяльнай лампы для нейкіх сваіх патрэбаў. Пад час выпрабаванняў з запальваннем ці то пацёк нейкі стык, ці то неяк інакш патрапіла паліва на выпрабавальніка - ніхто дакладна не ведае. Але факт застаецца фактам: сваршчык выкаціўся са свайго закутка ахоплены полымем, як метэор.
Паўз гэтае незапланавае файершоу шабыў па сваіх справах сябра сваршчыка, кладаўшчык. Добра ведаючы тэхніку бяспекі, кладаўшчык сарваў з сябе халат і пачаў збіваць полымя з сябра. І збіў. Ды яшчэ і як!
У выніку сваршчык больш за тыдзень быў на бальнічным, загойваючы вынікі здарэння. Але не апёкі, якіх не паспеў атрымаць, а траўмы, нагадваючыя сляды ад збіцця цэпам: у кішэні халата ляжала ледзь паўкілаграмова звязка з ключамі ад розных дзвярэй і шафаў, за якія адказваў кладаўшчык.
Праўду кажуць, што часам лекі могуць быць ці не горш за хваробу. Дарэчы, сяброўства іх таксама нечакана скончылася.