Сёння набывалі сёе-тое з посуда і ежу. Напароўшыся на ветлівага і прыемнага дзядзьку-прадаўца, сябра АГП, мы адным махам выканалі значную частку планаў па закупцы кухонных прыладаў, набыўшы друшляк, форму для выпечкі, падстаўку пад гарачыя рондалі і коўшык на паўтара літра, каб варыць какао. Прыемны чалавек, чаму б і не.
А у чым падрыхтоўка да выбараў, апроч таго што мы частку пакупак зрабілі ў дзядзькі з АГП? Дык вось набылі мы яшчэ шэсць бляшанак тушонкі з Бярозаўскага мясакамбіната (той самай, што без кансервантаў) і металічны чайнік, каб можна было перастаць накручваць электрычнасць, якую мы і так даволі актыўна спажыаем і карыстацца газавай плітою і для гэтых патрэб.
Цяпер у халадзільніку на палічцы стаіць чародка бляшанак, а на стале - два чайніка, якія дазваляюць дываерсыфікаваць крыніцы энергіі. Так што я цяпер больш упэўнена гляджу ў будучыню.