Часам выпадковае слова, водар, колер ці мелодыя выклікаюць успаміны настолькі вострыя, што, здаецца, на некаторы час вярнуўся ў мінулае і перажываеш гэтыя падзеі зноўку. І вельмі і вельмі прыемна, калі ў кавалке мінулага, якое табе давялося паўторна наведаць і перажыць ты быў бязмерна і бессарамна шчаслівы. Яшчэ прыемней, калі гэтая ўспаміны гэты самы колер, водар ці медодыя выклікаюць не толькі ў цябе. Калі нехта цябе разумее. І калі вы вяртаецеся ў адзін з самых прыемных дзён свайго жыцця разам.
Уласна, пад катам кліп на песню, што выклікала ўзгаданы вышэй флэшбэк. Спадзяюся, вам яна падабаецца не меньш, чым мне.
Click to view