Выкарыстанне тэлефона як GPRS/3G мадэма.

Sep 12, 2010 19:26

Пакуль зноўку не забыўся як гэта робіцца, занатоўваю тут. Выкарыстоўвалася Velcom'аўская сімка і тэлефончык Nokia E61, на кампутары, зразумела, Debian GNU/Linux.
  1. Усталяваць з дыска ці з дапамогай іншага інтэрнэт-злучэння пакет wvdial: aptitude install wvdial;
  2. Узяць адсюль наладкі для вашага тарыфнага плану. Нас цікавяць радок ініцыялізацыі (крок 2 пункт 5) і пароль з імем карыстальніка (крок 3 пункт 7);
  3. Адрэдагаваць файл наладак wvdial (/etc/wvdial.conf), дадаўшы знойдзеныя на папярэднім кроку дадзеныя. Павінна атрымацца нешта кшталту:

    [Dialer Defaults]
    Init1 = ATZ
    Init2 = ATQ0 V1 E1 S0=0 &C1 &D2 +FCLASS=0
    Init3 = AT+CGDCONT=1,"IP","web2.velcom.by"
    Modem Type = USB Modem
    Phone = *99 #
    ISDN = 0
    New PPPD = yes
    Modem = /dev/ttyACM0
    Baud = 460800
    Password = web2
    Username = web2
    Дакладная паслядоўнасць не мае значэння, патрэбны ўсе гэтыя пункты.
  4. Пры пакдлючэнні тэлефона праз USB выбраць рэжым PS Suit;
  5. Уласна, для спалучэння выканаць (ад імя суперкарыстальніка) каманду wvdial <назва злучэння>. Калі вы, як і я задалі параметры для злучэння па змочванню, то назву злучэння задаваць не трэба. Каб разарваць злучэнне - проста спыніць працэс праз Ctr+C.

сетка, debian, linux

Previous post Next post
Up