Выхадныя

Jul 08, 2010 22:52


У мінулую нядзелю нечакана пазваніў сябар і запрасіў далучыцца да іх сям'і ў падарожжы ў Нясвіж. Адмовіцца мы не змаглі і, адпаведна, хуценька сабраўшыся, паехалі. Прыкладаю некалькі фотаздымкаў з гэтага падарожжа.

Ніжэй фотаздымак брамнай вежы замка, выгляд з унутранага двара.




А гэта адна з вежак на знешніх сценах вала.



Фарны касцёл.



Яшчэ нам увесь дзень сустракаліся буслы. Па дарозе дадому нават змаглі зняць іх у гняздзе з буслянятамі. Алена, якая іх раней не бычыла так блізка вельмі моцна ўражана.



Уласна, сама Алена на прыступках лесвіцы ў замку.



Ну і, уласна, я сам. У мяне новая стыльная стрыжка.



вандроўкі, жывёлы, фотаздымкі

Previous post Next post
Up