Аб'яўкі і здарэнні.

Apr 22, 2009 19:48

Сёння заўважыў у тралейбусе вось такую выяву:


У вечары, калі шыбаваў да хаты, стаўся сведкай транспартнага здарэння. Нічога занадта відовішначнага, перакуліўся самазвал, шафёры якіх, мне здаецца, не заўсёды разумеюць наколькі вялікай і цяжкай машынай яны кіруюць. Аднак, справа не у тым.

Значная частка тых, хто заўважыў здарэнне пачалі нават не ўтароплівацца на ўсё гэта - натуральна здымаць ўсё на мабільнікі. Здаецца, я адзіны ўцяміў, што з дапамогай мабільніка магчыма можна яшчэ выклікаць міліцыю і - калі спатрэбіцца - хуткую дапамогу.

Дзякуй Богу, здаецца, абышлося без хуткай дапамогі.

Людзі здымалі скрыжаванне дарог з паваліўшымся на бок самазвалам, які літэральна якую хвіліну ледзьве не раструшчыў мінівэн. Потым, ацаніўшы выніковы фотаздымак рабілі здымкі з іншага ракурсу. Нехта здымаў праз вакно машыны. Праз некалькі крокаў ад мяне нейкае дзіця распавядала про свае назіранні за здарэннем пад пільным і адабральным позіркам маці камусь ці на тым канцы лініі.

Зрабілася неяк брытка і ніякавата… Няўжо усякае здарэнне людзі разглядаюць толькі як нейкую медыянагоду, каб выкласці фотаздымкі ў дзённку, на сваёй старонцы ці проста займець фотаздымык такога вось дзіва? Мне падалося, што калі б нехта усё ж загінуў шмат каго гэта здарэнне задавальнілаб значна больш.

Спадзяюся, гэта мне толькі падалося.

асабістае, здарэнні, фотаздымкі

Previous post Next post
Up