Цішыня.

Apr 21, 2009 22:49

Цішыня таксама бывае вальмі розная. Часам так прыемна пабыць ў цішыні, калі ні тэлефонных размоў, ні чыіх с ці істэрык і крыкаў. Нікуды не спяшацца і не спрабаваць нешта патлумачыць, ці намагацца зразумець тое, што твой суразмоўца кажа. Часам, здаецца, што ім проста прыемна з табою пра гэта паразмаўляць, таму што патлумачыць што яны робяць і што яны бачаць яны натуральна не ў стане. Амаль  заўсёды ў такім выпадку сутыкаешься з тым, што распавядаюць адну і тую ж гісторыю: " у мяне ўсё добра працавала, потым само сабою перастала працаваць, а мы нічога з гэтым не рабілі".

А часам цішыня робіцца цяжкай, невыноснай. Яна ўсё мацней і мацней душыць цябе. Здаецца, яше хвіліна, яшчэ імгненне - і яна раструшчыць цябе, не пакіне і вільгаці на падлозе. Цішыня робіцца ліпкай і клейкай. Не магчыма навад паварушыцца, немагчыма парушыць гэтую цішыню, адагнаць гэтае гукавое увасабленне самоты. Пачынаешь чуць ціхенькі сьпеў крыві ў вушах, амаль чуешь мернае тук-тук свайго сэрца. Гэтыя лець чутная, а, можа, і ўяўляемыя табою гукі заварожваюць, заяцягваюць цябе ў нейкую бездань унутры самога сабе. І вось тут робіцца сапраўры страшна. Страшна не тое што зазірнуць. Страшна згубіцца. А цішыня цягне і піхае цябе туды. Спачатку ціхенька, амаль пяшчотна. А поты усё больш настойліва і нахабна.

P.S.: Хацеў зрабіць допіс пра другую спробу дапамагчы пасябраваць маме і Лінуксу. Здаецца, не сёння. Аднак, усё будзе, навад з новымі фотаздымкамі.

самота, асабістае, цішыня

Previous post Next post
Up