Nov 08, 2015 12:48
Перлоўскі дэбагер perl -d можна выкарыстоўваць у якасці інтэрактыўнага асяроддзя дла праверкі розных вар'яцкіх ідэй. Кшталту irb ці інтэркатыўнаша шэлу python.
Але пад Debian у выніку вы атырмліваеце нешта, дзе немагчыма выправіць нешта ў радку, над якім вы зараз працуеце інакш, як выдаліць усё да месца праўкі і потым набраць усё наноў. Тое ж самае тычыцца і магчымасці доступа да гісторыі каманд бягучай сесіі: гэта не магчыма. Праблема ў тым, што націсканне на кнопкі са стрэлкамі дае не перасоўванне курсору (ці зварот да гісторыі каманд), а вывад сімвалаў на кансоль. Вельмі пазнавальна, але не недта зручна.
Праблема ў адсутнасці прыстойнай бібліятэкі readline для Perl. Вырашаецца гэта проста:
apt-get install libterm-readline-perl-perl
Тэхнічна, павінна даць рады і з аналагамі, але гэта можаце праверыць самі.
perl,
назіранні,
debian,
linux