Мапы ў вандроўках

Oct 24, 2015 22:40

Чарговы раз карысталіся OpenStreetMap ў паездцы. На нашае шчасце, Кіеў даволі добра і падрабязна пакрыты, так што дзе заўгодна можна было арыентавацца па ёй як у сэнсе назваў цэркваў і пошуку кафэ (ці нават бліжэйшага кафэ пэўнай сеткі), так і ў сэнсе транспарту і пазначэння асобных вуліц.Тым не меньш, мы ўсё адно здолелі дадаць яшчэ адну кропку на карту.

Гэтым разам мы пераканаліся, што лепшы варыянт ­выкарыстання гэта запушчаная карта на заблакаваным планшэце з выключаным прыёмнікам GPS. У такім выглядзе лёгка дастаць і з'арыентавацца на мясцовасці ці праверыць маршрут, але планшэт не выядае батарэю. Фактычна, лёгка перажывае суткі. А увечары, звычайна, ёсць магчымасць паставіць планшэт на падзарадку.

Ну і крыху пра праграмы: OsmAnd, негледзячы на ўсе касякі і недахопы выдатна падыходзіць. Усе дэталі, назвы вуліц і POI пад рукою. Будзем карыстацца і далей. А з Maps.ME справа іншая. Ён даволі сцісла і мінімалістычна выводзіць інфармацыю, што добра, бо не загрувашчвае экран. Але гэта выліваецца ў тое, што на досыць доўгіх вуліцах трэба неслаба папрагортваць экран, каб убачыць назву вуліцы. Ну і потым яшчэ раз, каб вярнуцца да таго пункта, дзе вы зараз. Ці, як варыянт, моцна мяняць маштаб карты. Што таксама вельмі незручна. Пару разоў паспрабаваўшы, плюнуў і выдаліў гэтую праграму з планшэта. Шкада, мне шалёна падабаецца магчымасць выбіраць POI і глядзець дадатковыя дадзеныя.

мапы, вандроўкі, android, асабістае, Украіна

Previous post Next post
Up