Jun 12, 2014 12:18
У тым ліку для таго, каб растлумачыць пра што я ўчора пісаў у твітэр пішу гэты пост.
Учора быў цікавы і насычаны дзень і пачатак яго быў нечаканым і напоўненым падзеямі. Неўзабаве пасля таго як я прачнуўся пара п'яных целаў паспрабавала дабіцца доступа ў маю кватэру. Былі яны ветлівыя і стрыманыя ("А ну быстро отдал нам ЕГО, бля!" і "У тебя пять секунд чтобы открыть дверь!"). Растлумачыць што за ЁН яны былі не ў стане, усё сканчалася альбо безсэнсоўнымі пытаннямі кшталту "А кто у тебя в квартире сейчас?" ці "А с кем ты живёшь тут?" альбо успышкамі агрэсіі з патрабаваннямі адамкнуць дзверы і "поговорить нормально" і ултыматумамі кшталту "у тебя пять секунд, а потом я сам войду". Не люблю калі кураць, тым больш не разумею чаму каб растлумачыць чаго яны ад мяне хочуць трэба абавязкова стаяць па адзін бок дзвярэй, таму патрабаванні ранішніх "гасцёў" я не спяшыў задавальняць.
Калі візіцёры пашкодзілі дзверы ў тамбур пад час аднаго з прыступаў крутасці я канчаткова пераканаўся што дыялога ў нас не атрымаецца, а паколькі я не планаваў пачынаць вайну ў гэтую раніцу, то я спакойна зачыніў за сабою дзверы ў кватэру і выклікаў міліцыю.
І вось тут раніца робіцца больш цікавай. Пры тым, што збіраюся на працу я пад акампаневент званкоў у дзверы і крыкаў з лесвіцы, міліцыя не едзе. Хвілін праз 10 я пазваніў даведацца калі ж нашыя абаронцы парадку ад БЧБ-сцягаў і БНФаўцаў даедуць. У адказ мне сказалі, што напэўна неўзабавае, лепш пацікавіцца ў Ленінскім. Далі тэлефон нават.
У ленінскім мне ветліва адказалі, што "вы у нас не один" і "норма реагирования - пол часа". Чакайце, маўляў, зараз вас тут пачнуць ратаваць са страшнай сілай. Ок.
Пры гэтым, заўважце, як бы невядома калі там у дзверы ломяцца візіцёры, а калі прыехала міліцыя, таму час ад часу выглядаю хто там за дзвярыма. Першыя 20 хвілін актыўна і шумна прысутнічаюць шукальнікі ЯГО, міліцыі не назіраю.
Праз 33 хвіліны прыязджае міліцыя. Згодна з інструкцыяй яны навад прадставіліся па поўнай форме, званне, імя і прозвішча: "Міліцыя". Міліцыя у нашым выпадку гэта два дзядзькі, самы гаманкі з іх гэта лысеючы маёр.
Заўважаць пашкоджаныя дзверы не абодва Міліцыя не хочуць (першае што сказалі: "хацелі б выбіць - выбілі б", звярнуць увагу на амаль выламаны з мясам замок не атрымалася). Адразу пачынаюць і на працягу ўсёй нашай размовы мне выказваюць адну і тую ж прэтэнзію: чаму такі здаровы мужык не выйшаў і разабраўся сам з імі, а выклікаў міліцыю. На пытанне наконт магчымых траўмаў у візіцёраў кажуць, што трэба абавязкова без траўмаў. На паўторнае апісанне сітуацыі а пытанне "дык як тут без траўмаў?" мне кажуць, што трэба вызваць міліцыю.
Пасля чаго у чарговы раз выказваюць прэтэнзію, да таго, што я іх выклікаў і замінаю працаваць. У адрозненне ад Ленінскага (так яны назвалі, а РОМ ён там ці ГОМ, ці яшчэ якое вычварэнне я не цікавіўся) гэтыя да "вы не один у нас" дадалі што тэрмін рэагавання у іх 50 хвілін. Карацей, англійскую ім можа і выкладалі, але пра логіку нават і не расказвалі.
Высновы: калі вы хочаце, каб міліцыя прадухіліла нейкае злачынства, то іх трэба вызываць мінімум за 50 хвілін. Хаця лепш не вызываць, а разабрацца самім (я так разумею, яны як раз за гэты час даедуць на сабаках з Полюсу і ўпакуюць тых хто стаіць у машыну 102, а тых хто ляжыць у машыну 103, якая дарэчы ў нас таксама едзе не 15 хвілін нават).
Карацей, мая міліцыя мяне беражэ.
назіранні,
мінск,
Беларусь,
Менск,
Серабранка,
лытдыбр,
падзеі