Учора з жонкай наведалі Заслаўе. Прычым не проста, а з нагоды: мы хадзілі да
inna_red_horn у госці каб развіртуалізавацца і паесці хачапуры (з удзелам у прыгатаванні, вядома ж). Кароткая прагулка па вуліцы Савецкай дапамагла нам прыдбаць дзве крамы "Родны кут" і адну "Куток міншчыны". Дарэчы, калі ехалі дадому, бачылі яшчэ адзін "Родны кут", але ўжо ў іншым горадзе і ў форме рэстарану. Толькі я прыгадаў анекдот пра "Ворагі спалілі родную хату!.." ?
Развіртуалізацыя прайшла удала, вельмі прыемна пабавілі час (спадзяюся, прымаючы бок атрымаў такія ж прыемныя ўражанні), паелі сытных хачапуры і проста крыху збеглі ад цяжкай мінскай задухі. Дарэчы,
inna_red_horn апынулася нават больш прыемным і пазітыўным чалавекам, чым я чакаў і таму раю развіртуалізавацца з ёй усім, хто яшчэ не паспеў гэта зрабіць.
Негледзячы на каларыйнасць і недыетычнасць хачапуры (а гэта сапрыўды нармальная сялянская страва кшталту "струшчыў два і дзень завіхаўся па гаспадарцы, араў поле і ездзіў у лес па дровы) сёння прачнуў на кіло больш лёгкі чым учора.
Ну і, вядома ж,
як звычайна, калі было так весела, цікава і прыемна, я не толькі не здымаў, але нават і не браў з сабою камеру. Што не зашкодзіла нам выдатна развіртуалізавацца і (сціпла, камерна) павандраваць.
P.S.:
hanshuhelharter, дарэчы, а ты як наконт прыняць у сябе нашую неспакойную сям'ю? Дарогу у ваш горад мы ведаем, летам вандраваць лёгка.