калiсьцi, мабыць, я адна буду смажыць дранiкi. i не буду зацiснутая у вугалку кухнi, падпёртая двума крэсламi, на якix стаяць дзьве пары маленькix ножак. не будзе разлiвацца, рассыпацца. нixто не будзе спяшацца i нецярплiва зазiраць пад накрыÿку. i штырхатнi i боек не будзе, мабыць, таксама.
i я буду стаяць ля плiты ÿ задуменнi, уся ва ÿспамiнах i ÿсмiхацца. i канешне, вочы памакрэюць. i ÿ вушах будуць галасочкi гучаць.
- мама, две ты i две я, ясна?
- мама, а-гы-гы-гыыыы! - гук з насаглоткi
я не буду памятаць альбо буду старацца не шкадаваць аб тым, што я незадаволена ÿздыхала, бурчэла на ix, а часам скардзiлася i праганяла.
бо мы ÿcё роÿна былi разам.
i я i не хацела iнакш.
i не хачу iнакш.
бурчу i скарджуся, але не хачу iнакш.
ix шмат, яны ÿсюды. цi варыць суп, цi загружаць/выгружаць пралку. цi пыласосiць, цi падмятаць. цi пайсцi кудысьцi, цi патэлефанаваць. iх смага кантактавання i сумеснай дзейнасцi зашкалiвае.
а потым перад сном мы ляжалi абняÿшыся, i я сказала Ромку, што мне спадабалася разам смажыць дранiкi. а ён сказаÿ, што i яму таксама, а больш за ÿсё спадабалася накладваць на патэльню чатыры “адвазу”.
❤️