Беларусь, Гальшаны.

Nov 03, 2012 21:50




Беларусь, Гальшаны.

Дарога на Гальшаны была з аблокамi.






А сама веска выглядае вось так:




Штогод у Гальшанах ладзяцца рэканструктарскiя фэсты; яны праходзяць каля руiнаў Гальшанскага замка.




Есць адмысловая сцэна, есць акторы ды даволi цiкавае шоў.




Заходнебеларускiя бабулькi тлумачаць унукам сцэнiчнае дзенне: "Вось гэта, унучак, князь, гэта - князеўна, а вось гэта - падканцлер".




Гальшанскi замак - гэта былая рэзiдэнцыя Сапегаў, ен быў збудаваны ў пачатку XVII стагоддзя, а самi Гальшаны перайшлi ва ўладанне Сапегаў у XVI стагоддзi ў якасцi пасагу апошняй княжны з роду Гальшанскiх.




У цяперашнi час ад замка засталiся толькi руiны.




Адна вежа ды некалькi cценаў.










Мур, тынкоўка, акно.




Цэгла.




Пакуль на фэсце iдзе падрыхтоўка да рыцарскага турнiру, можна прайсцiся па самiм Гальшанам, можа яшчэ што цiкавае трапiцца. Вось, напрыклад, каплiца XIX стагоддзя.




А вось будынак адмiнiстрацыi гмiны, што пабудаваны ў 1928 годзе, у той час, калi Заходняя Беларусь уваходзiла ў склад Польшчы.




З тых часоў таксама застаўся вось такi квартальчык домiкаў, збудаваных "за польскiм часам".







Прыгожы металiчны плот.




Электрычнасць.




А гэта вось - гальшанскi касцел францысканцаў, пабудаваны ў 1618 годзе.




Менавiта з гэтай будынiнай звзана змрочная легенда Гальшанаў - пра Белую паненку. У самым пачатку XVII стагоддзя Павал Стэфан Сапега фундаваў будаўнiцтва касцела са сваiх сродкаў, ды паабяцаў будаўнiкам, што калi касцел будзе збудаваны да шостага жнiўня 1618 года - тыя атрымаюць значную ўзнагароду.




Майстры спяшалiся, ды раптам адна са сценаў абвалiлася. Будаўнiкi не мелi сумневу ў якасцi сваей працы, але сцяна валiлася некалькi разоў.




Параiўшыся памiж сабою, майстры вырашылi, што яны павiнны прынесцi нейкае ахвяраванне. Ахвярай сталася жонка маладзейшага з будаўнiкоў - яе ўмуравалi ў сцяну кляштара. З тых часоў, як кажа легенда, па калiдорах кляштара ходзiць здань Белай паненкi.




Узяўшы за аснову гэтую легенду, класiк беларускай лiтаратуры Ўладзiмiр Караткевiч напiсаў свой знакамiты "Чорны замак Альшанскi" - дзе ець i замак, i касцел, i зданi.

Дарэчы, некалькi гадоў таму той самы мур зноў-такi даў расколiну. Будаўнiкi пачалi расчышчаць сутарэннi ды знайшлi жаночы шкiлет, што быў умураваны ў сцяну. Потым ен знiк пры нявысветленых абставiнах. А можа - то яшчэ адна з больш сучасных легендаў Гальшан...




...На адмысловай пляцоўцы пачаўся рыцарскi турнiр.




Вершнiкi спаборнiчалi ў сiле ды спрытнасцi.




А я працягваў думаць пра сiвыя гальшанскiя муры. Яны жылi сваiм жыццем.




У двары касцела шпацыраваў важны буслiк.




А зачыненыя дзверы хавалi яшчэ шмат таямнiцаў.





Гальшаны, Свет за дзвярыма

Previous post Next post
Up