Зараз падаецца, што гэта быў толькі сон.
Штодзённасць паглынае, разам з успамінамі, думкамі, планамі. Прывезеная моц паступова растрачваецца, развейваецца. Усё вяртаецца ў папярэдні стан.
А быў жа, быў жа гэты тыдзень. З новымі ўражаннямі, неверагоднымі па сваёй моцы адчуваннямі, самым вострым лобіо ў жыцці і смачным віном.
Быў. Няма.