(no subject)

Jul 11, 2012 23:46

Бываюць дні такія, калі ўсё добра-добра, а табе сумна-сумна. Сённяшні з гэткіх.

З'ездзіла сёння ў Лагойск на ТрайплФарм. Спадабалася там: прадпрыемства новае, усё прыгожае, новае, цікавае. Дзяўчаты прыблізна майго ўзросту працуюць, ветлівыя і дабразычлівыя. Заўтра, пэўна, паеду на Дыялек-Ферэйн, прасіць, каб адпусцілі.
Смелая стала, адна спынам катаюся. :)

Сёння згатавала соевае мяса, зрабіла да яго соўс і спагеці на гарнір. Ромку так спадабалася. А зусім жа нічога складанага, ну, зусім. :)
У Ромкі траблы з машынай, то я яго сёння толькі з гадзінку бачыла. Неяк гэта ўжо мала.
Вельмі-вельмі хачу, каб ён з усім гэтым машынным зладзіўся, тады на выходныя паедзем адпачываць.

каханьне, мары, адпачынак, дарога, veg(etari)an, работа, выбар, вандроўка, маленькая радасць сабе, жыцьцё

Previous post Next post
Up