Чарговы ранішні сон

May 22, 2012 08:54

Пасварыўшыся дома ці то з бацькамі, ці то са знаёмымі, я закідваю ў заплечнік самае неабходнае і з'язджаю. Накіроўваюся ў пустую зараз кватэру кагосьці са сваякоў. Ці ж я так магла б? Чамусьці прысьнілася dexy249, яна паехала са мной, ёй было трэба ў той жа накірунак. Яна была ўлегцы і трымала ў руках капэрту, якую папрасіла, пакуль разам едзем, пакласьці да сябе. Але, калі я прыехала на кватэру, са мной ня толькі dexy249 апынулася, але і яшчэ некалькі сяброў. І мы вырашылі схадзіць у краму па бульбу, каб згатаваць есьці. 

сон, людзі вакол мяне

Previous post Next post
Up