Пяшчаны кар'ер - 7 чалавек

May 22, 2012 02:05

Які ўчора быў дзень! Неверагодны!..
Беларускамоўны шашлык, так звалася гэтае мерапрыемства. І гэта былі б звычайныя шашлыкі, калі б не...
1. кампанія. ВБМ, вядома ж.
2. шашлык з гародніны, клапатліва замарынаваны зранку, а пасьля і пасмажаны vyazen2904. Было смачна-смачна!
3. шпацыр на кар'еры. Метраў дзесяць уніз па стромаму пяшчанаму ўхілу бягом і... вось яно! "Ты і пустэльня," - як сказаў Лёша, які нас туды і прывёў. Пясок, каменьне, сонейка... Своеасаблівы рэльеф: узвышшы, насыпы... Дарэчы, гэткі шпацыр басанож па мелкім каменьні - гэта выпрабаваньне для такога гарадзкога жыхара, як я. А як мы ўзьбіраліся на гару метраў не менш за 20 вышынёй! А агляд навакольля адтуль - кружылася галава і замірала дыханьне! А пасьля мы натрапілі на пяшчаныя насыпы, тонкага, мелкага пяску. Мы бегалі па гэтым мяккім пясочку, скатваліся з насыпаў, гулялі ў даганялкі. Мы з Машай закапвалі Ромку. Я так сьмяялася, так радавалася жыцьцю, так аддавалася моманту. І тое, што ляцела кулём, даганяючы Машу, і што так жа паляцела раней, калі спускалася з узвышша, і што была ўся брудная, з пяском у валасах, са сьцёртымі нагамі, абадранай галёнкай, не перашкаджала насалоджвацца жыцьцём! 

ВБМ, адпачынак, сябры, шчасьце, veg(etari)an, жыцьцё, фатаздымкі

Previous post Next post
Up