Гадавіна вэганства

Mar 21, 2012 01:03

Год таму 20-га сакавіка я адмовілася ад яек і малочных прадуктаў. Апошнім крокам на такім натуральным маім шляху да вэганства стаў прагляд фільма "Осознавая связь". А калі ўвогуле ўсё пачалося, то бок вэгетарыянства, я ўжо і не прыгадаю дакладна. Прыблізна гэта была восень 2008-га. І гэта было раптоўнае азарэньне.

Учора два добрых чалавека з гэтай нагоды сказалі мне прыемныя словы. Добра, што ёсьць такія сябры.
svistom: [пра ўсе гэтыя дакалупы наконт веганства] я адчуваю, што гэта, як ты любіш казаць, падсвядомае апраўдванне) я аб гэтым учора яшчэ падумаў. разумеючы якую добрую рэч ты робіш, і што яны такога не могуць, пачынаюць даказваць як усё гэта ня правільна, глупа і капец. проста каб апраўдаць сябе. 
Наста: Віншую цябе, Марыначка, то бок, з таго, што ты веган. таго трымаешся і ня сходзіш з таго шляху, які выбрала! Такая упартасьць і адданасьць таму, што падабаецца добры падмурак для далейшай дзейнасьці ў любым кірунку, бо толькі адданасьць справе і ўпартасьць нясуць плён!!

Вось толькі што дзіўна. Усе думаюць, што мне гэта складана. Сябры лічаць мяне ледзьве не героем, астатнія - дурніцай, напэўна... :) А мне ж зусім не складана. Мне гэта натуральна. Мне часам, нават, складана ўявіць, як жа гэта яны могуць інакш.

Go veg! ;)

сябры, самаўдасканаленьне, veg(etari)an, сьвята

Previous post Next post
Up