Сёньняшні вечар

Mar 20, 2012 23:44

Наведалі з Настай і svistom паэтычны вечар у 20 бібліятэцы, дзе слухалі цудоўнейшую праграму гурта "Нельга забыць" "Леаніды не вернуцца да Зямлі" паводле Караткевіча. Гэта звышфайна. Зьбіраемся на іх новую праграму схадзіць.
Пасьля пайшлі ў Мак, і... Вось жа сапраўды, Менск - вялікая вёска! Я раптам апынулася у адной чарзе з Пецяй Клюевым. Ён да нас далучыўся, і мы сядзелі балталі ўчацьвярох. І пасьля яго даволі гучных аповядаў на нас паглядала палова залы. "Я ў пяцёрке кандыдатаў на Новую Валну... Трэба заўтра пасьпець у тры гарады... Канцэрт у Бярэсьці, пасьля ў Гародні, пасьля ў Менск... Паеду ў Вільню, там на выставе дакументаў БНР буду ў вобразе Луцкевіча... " Людзі вакол навастралі вушкі і, пэўна, думалі, хто ён такі. І ўвогуле, хто яны ўсе такія. :) А калі Пеця сышоў, мы ледзьве не дамовіліся да Маленькага Княства Беларускага з аўтарытарнай дыктатурай Насты, бо ў яе быў увесь цукар. А я была супраць дыктатуры, і мяне абвясьцілі апазыцыяй.

нечаканачка, сябры, сьмешна, новае, музыка

Previous post Next post
Up