Сапраўдныя вітаміны для найлепшых любошчаў

Nov 30, 2009 21:41


У фэйсбуку распачалі цікавую кампанію па схудненьні. Як высьветлілася, найлягчэйшы спосаб для гэтага - любошчы. Каб падвысіць якасьць гэтае справы, нават маем адпаведныя парады :). Хоць, зразумела, спачатку каханьне, а схудненьне "uz put" (то бок, запар).

Аўтарка: Андрэа Бэлін
Пераклад: maryna_kvietka
www.nacional.hr




Калі вашае сэксоўнае жыцьцё даволі зьбяднелае, а віноўца ў тым - вашая “палова”, пачніце гатаваць яму стравы, якія зьмяшчаюць шмат жалеза й разнастайных вітамінаў.

Хоць той-сёй яшчэ мае сумнеў наконт моцы афрадызыякаў, неаправяргальны факт - яны існуюць і насамрэч дзейнічаюць. Сэкусоўнае жаданьне выклікаюць узрушнікі, гэтаму таксама спрыяюць некаторыя прадукты. Таму сьлед надаць больш увагі таму, каб гатаваць стравы, багатыя жалезам і разнастайнымі вытамінамі. Дайце веры, у спачывальне будзе вельмі вясёла...

Вітамін С

Для якасных сэксоўных зносінаў патрэбна добрае цыркуляваньне крыві й нармалёвы ўзровень узрушнікаў, а гэта можна ў кожным выпадку дасягнуць спажываньнем бабовых, суцэльнага зерня, а таксама садавіны й гародніны, багатай вітамінам С. Жанчыны ў такіх выпадках маюць есьці больш зялёнай гародніны, якая зьмяшчае шмат вітамінаў і мінэраляў. Такія харчы ахоўваюць рэпрадуктыўныя ворганы й узмацняюць іхнае функцыянаваньне.

Вітамін Е

Гэты вітамін найлепш дапаможа ў разьвязаньні сэксоўных праблемаў. Ужо даўна вядома, што алеі (сланечнікавы, з лясных гарэхаў, грэцкіх гарэхаў і арахісу) станоўча ўзьдзейнічаюць на сэксоўную моц. Таму увечары, калі глядзіце тэлевізію, грызіце арахіс, бо пасьля таго, як ляжаце ў ложак, ператворыцеся на сапраўдную спакусьніцу, якой ваш партнэр папросту не здалее адмовіць.

Залеза

Асобам, пакутуючым на недакровіцу, а таксама тым, каму бракуе залеза, трэба ведаць, што барк залеза паслабляе сэксоўныя жаданьні. Каб вы зноўку зь нецярпеньнем чакалі, калі надыдзе час разваг у спачывальным пакоі, спажывайце стравы, багатыя залезам. Ясьцё больш мяса, рыбы й зялёнай садавіны.

Цынк

Акрамя таго, што цынк спрыяе ўзьнікненьню сэксоўнага жаданьня, ён таксама паляпшае якасьць кнуры. Ежа, узбагачаная цынкам, - марскія прадукты, асабліва ракаўкі, якія здавён-даўна вядомыя як моцны афрадызыяк. Пячонкі, яйкі, лясныя гарэхі й гарохі таксама зьяўляюцца крыніцай цынку.

Разам з усім гэтым маеце ведаць: сьпірытусовыя вырабы й цыгарэты зьмяншаюць сэксоўнае жаданьне. Да таго ж, сьпірытус пагаршае якасьць кнуры. Ныкатын завужае лутніцы, таму магчымасьць учаснага юру ёсьць вельмі малая. Жанчыны наогул мусяць пазьбягаць вялікай колькасьці сьпірытусовых напояў, бо сьпірытус зьмяншае ўзровень эстрагэна, наступствам чаго зьяўляецца замалая асалода ў сэксоўных гульнях. Калі жадаеце мець больш любошчаў, зьменшыце спажываньне тлушчу, які закаркоўвае крывяносныя жылы й замаруджвае цыркуляваньне.

пераклады

Previous post Next post
Up