(no subject)

Mar 13, 2011 13:12

Даўна прыкмеціла цікавую рэч: на адным месцыйку - дзе-кольвек: у мэтро, ля крамы, у глядзельні... - апынаюцца людзі, зьнешне падобныя адно да аднаго, незнаёмыя людзі. Углядаюся ў твары й бачу, як ля дужага хлопца стаіць вытанчаная кабетка, і выглядаюць яны разам як адно, як пар. Здаецца праўдай, што родныя людзі падобныя адно да аднаго й тварамі, нават целамі. І дзіўна, чаму яны не разгледзяцца па бакох, чаму не адчуюць прысутнасьць мо' сваёй палоўкі. Вядома, можа, нехта мае каханага чалавека, але звычайна гэтыя людзі выглядаюць вольнымі, самотнымі - выглядаюць як той, хто чакае на каханьне...

думкі ўголас

Previous post Next post
Up