З чаго складаецца жыцьцё

Feb 08, 2011 12:07

Магнэсовыя віхуры, пакуты, дождж сьняговы, пагмурнае надвор'е...
Гэта можа быць вонку, але яно мяняецца, калі
нутра зьзяе сонейка каханьня, добрага гумору й добрых мараў.

Калі кахаеш, якая кольвек непагадзь - добрае надвор'е, як тая казала ў фільме. (Во, бач ты, і сонейка расчысьціла цёплым сьвятлом пагмурнае неба! :)))

Аднойчы ад маёй каляжанкі я пачула гісторыю, якая мяне вельмі ўразіла, - пра нашую каляжанку, якую я не ведала й дагэтуль ня ведаю. Памятаю вось што: кабета пастанавіла памяняць усё ў сваім жыцьці - і адрухова так зрабіла: памяняла мужа, кватэру, працу - жыцьцё.

Я прыйшла да высновы, што таксама хачу цалкава памяняць жыцьцё (апроч мужа :))). Узялася за ўжыцьцяўленьне, як мне падаецца, грунтоўна.

Зараз маё жыцьцё складаецца зь веры, намаганьняў, мары.

настрой

Previous post Next post
Up