Dec 05, 2010 14:09
Кажуць, мара мае быць вялікая - падаецца слушным.
Я мару пабудаваць нам прыгожую, утульную хату ў два паверхі. Хачу яе аздобіць сама - нутра бачу яе каляровай: кухня - пяшчотнага аранжыкавага колеру; спачывальня як неба, бо спалучае колер сонейка, блакіт неба й бель аблачынкаў; гасьцёўня - кава, забеленая малаком, з кантрастовымі бурновымі дэталямі; мой габінэт - вясёлыя вясёлкавыя колеры; габінэт суджанца бачу пяшчотна валошкавым з кантрастовымі белымі колерамі (але насамрэч водле яго жаданьня); дзіцячы пакойчык дачушкі - блакітна-ружовы, сыночкаў - жаўценькі зь пяшчотным зялёным; перадгасьцёўня - як гасьцёўня, бо яна толькі заслонай адзьдзеленая ад гасьцёўні; лазенка на першым паверсе - колеру сьветлага сіняга мора, на другім - светлы колер водарасьцяў пад зыркім сонцам з каляровымі маленькімі рыбкамі; гасьцёвыя пакоі - пастэльныя колеры. А звонку хату бачу такую: дах каштанавага колеру, муры - аксамітныя пяшчотна-лілёвыя. Вакол хаты - кветнікі й сад, а ззаду шчэ цяпліцы :).
Ласкава запрашаю на кубачак кавы з маімі цестачкамі :)
А другая мая мара - стацца добрай дызайнэркай.
А трэцяя - нарадзіць й выхаваць 3 дзеткі.
А чацьвертая - жыць колькі часу ў розных краінах сьвету, навучыць іхныя мовы...
У імя Ісуса амін.
настрой