мэлёдыя сэрца

Nov 25, 2010 17:27

Я йду басанож па голай зямлі, занурваю пальцы ў яе пяшчоту;
Я кладуся на ядвабны мурог, катаюся на ім, цешуся козытам;
Я кранаюся лісьця, вітаю дрэвы, лашчу іх далонькі;
Я бягу па пяску, дабягаю да мора, дыхаю водарам ягоным, даю нырца яму ў абдоймы;
Я адчуваю пяшчоту сонца, пацалункі яго прамянёў, цяплыню яго любасьці;
Я ўзьнімаю твар да сонца, пасьміхаюся яму, дакранаюся да яго пяшчоты;
Я сустракаюся зь ветрам, бягу яму насустрач, ахінаюся ім

І сьпяваю песьню падзякі Валадару Ўсясьвету.

настрой

Previous post Next post
Up