Дадаць гарбуза

Nov 23, 2010 20:58

Гарбузы багатыя на аскарбінку, якая ратуе нас ад восеньскай празябы; таксама на вітаміны складу В - яны дапамагаюць у выпадках стомы, абурлівасьці й няспаньня, таксама пазбаўляюць скуру пухіроў й робяць валасы бухматымі, да таго-ж узмацняюць пазногці. Маюць гарбузы вітаміны А ды Е, якія барадзьбуюць са зморшчынамі й дачасным завяданьнем; маюць гарбузы таксама вітамін К, які добра ўплывае на згусаньне крыві (дарэчы, гэта даволі рэдкі вітамін).

Можа, ня кожны ведае пра вітамін Т, бо ён таксама рэдкі, але й ім ганарацца гарбузы. Дзякуючы гэтаму вітаміну, гарбуз - лепшае дапаўненьне да страваў зь ялавічыны, сьвініны й да іншых тлустых страваў, бо вітамін Т дапамагае страваваць цяжкую ежу, а таму перешкаджае тлусьцець.

У гарбузох шмат жалеза, што спрыяе прыемнаму колеру скуры й добраму гумору.

Лічыцца, што гарбузовы сок дапамагае мужчыну падтрымліваць сэксоўную бадзёрасьць, таму не зашкодзіць лузаць гарбузовыя семкі. З гэтай нагоды ў старыя часы з лузаных і зьмеленых гарбузовых семкаў гатавалі нагаворнае зельле.

Зрэшты, як кажуць знаўцы, праз спажываньне гарбузоў можна дапамагчы свайму сэрцу, бо калій, якога багата ў гарбузох, спрыяе руху сэрца, робіць мацнейшымі судзіны й пазбаўляе аплываў.

Парада тым, каму хварэе вантроба: спажывайце як мага больш сыры мякіш, а калі нясмачна, дык тады ясьцё гарбузовыя кашы (з рыжам, просам, манкай).

У выпадку захворваньня нырак ды капшуку раяць рабіць з гарбузовых семкаў і канаплёвага алею “малако”: шклянку гарбузовых ды шклянку канаплёвых семкаў расьцерці, паступова даліваючы варголы (3 шклянкі), натачыць праз баўну, аціснуць. Падсалоджанае цукрам ці мёдам “малако” піць на працягу дня.

Начніцы лекуюцца спажываньнем на ноч гарбузовага соку ці гарбузовага ўзвару зь мёдам. Сьвежую кашку з гарбузовага мякішу раяць класьці на плямы водрыцы, апёкі, высыпку, пухіры й іншыя запаленыя месцы на скуры. Чалавеку, які мусіць шмат стаяць, сьвежая гарбузовая кашка дапаможа сьцішыць боль у ступнёх.

Слынны сродак ад рабакоў - сырыя гарбузовыя семкі. Часта іх даюць дзеткам з мэтай папярэдзіць гэткую непрыемнасьць.

А зараз - парада тым, хто гарбузы вымушаны набываць: лепш браць такі плод, які важыць 3-5 кілё, бо ў ім мякіш мяккі, а кара тонкая.

Як у нашым выпадку, гарбузоўку гатуюць таксама з сагай. Сага - крупы, зробленыя з крухмалу. Я набыла кукурузавую сагу. Шчыра кажучы, да сёньняшняга дня не ўяўляла, якія гэта пажыўныя крупы. Выявілася - вельмі :). Доказ таму - выняткі з артыкулу пра сагу (health-diet.ru/base_of_food/sostav/533.php).

Сага пажыўнае праз наступныя вітаміны ды мінэралі: В2, В3, В6, Е, Н, РР, вапень, фосфар, цынк, сьпіж, марганец, сэлен, малібдэн, ванадыюм, крэмній, кобальт.

Сагу добра спажываць дзецям, падлеткам, цяжарным і гадуючым грудзьмі кабетам, бо сага спрыяе хуткаму росту.

Сага дапамагае лагодзіць глюкозу ў крыві, утвараць вітамін РР, бялкі, гэмаглябін ды перасоўваць тлён з эрытрацытамі.

Сага паляпшае рух крыві, дапамагае аднаўляцца тканкам. Гэтыя крупы вельмі добрыя ў PMS, а таксама ў лекаваньні фібромаў грудзей. Да таго-ж яны дапамагаюць згусаць крыві й загойвацца ранам; памяншаюць верагоднасьць утварэньня пісугоў; сьцішаюць ціск крыві; папярэджваюць катаракту; паляпшаюць атлетычныя дасягненьні; здымаюць ножныя сутаргі; падтрымліваюць нэрвы й цягліцы заровымі; робяць сьценкі валасьнікоў моцнымі; папярэджваюць недакровіцу; замаруджваюць затляненьне тлушчаў і ўтварэньне вольных радыкаляў. Таксама сага спрыяе утварэньню тлушчовых кісьляў, халестэролю, стэроідавых узрушнікаў ды вітамінаў А, D, пратэінаў, амінакісьляў.

Спажываньне сагі добра ўзьдзейнічае на стан скуры ды сьлізных абалонкаў, нэрвовай сыстэмы ды сыстэмы страваваньня. Сагавы вапень - асноўны складнік косткаў, храбетніку ды зубоў. Сагавы фосфар - рухавік хэмічных рэякцыяў у вузох.

Во якія пажыўныя гарбузы ды сага! Гатуйце, ясьцё й бывайце здаровыя :)))

пераклады, цікавосткі жыцьця

Previous post Next post
Up