здаровыя парады

Mar 24, 2010 17:36


гэта зараз распаўсюджваюць праз е-пошту (пераклад з расейскай maryna_kvietka).

ЗДАРОЎЕ. ВАЖНЫЯ ПАРАДЫ.

Калі гутарыце праз мабільнік, трымайце слухаўку ля ЛЕВАГА вуха.

Каву піце толькі аднакроць на дзень.

Шкодна запіваць таблеты студзёнай вадой.

Ад 5 вечара да сьняданьняне ня ешце.

Ужывайце як мага менш тлустых прадуктаў.

Піце больш вады ранкам і менш увечары.

Трымайцеся далей ад напаўняльнікаў мабільных тэлефонаў.

Найлепшы час для сну - ад 10 вечара да 6 раніцы.

Калі вы выпілі лек і рыхтуецеся спаць, не калдзіцеся адразу ў паземнай позе.

Не карыстайцеся мабільнікам, калі колькасьць энэргіі пазначана толькі адной рыскай, бо тады мабільнік выпраменьвае радыяцыю ў тысячакроць мацней.

Дашліце гэтае паведамленьне ўсім, да каго вы ставіцеся НЕАБЫЯКАВА.

Пажыўныя сокі


1. Морква + імбэрац + яблык  - Падтрымлівае й выхайвае сыстэму імунітэту.



2. Яблык + гурок + салера -   Прадухіляе рак, памяншае колькасьць халестэролю, паляпшае страваваньне й пазбаўляе ад болю ў голаве.



3. Памідор + морква + яблык - Паляпшае колер скуры й зьнішчае непрыемны пах у роце.



4. Перац + яблык + малако -   Прадухіляе зьяўленьне непрыемнага паху ў роце, таксама зьніжае тэмэратуру.



5. Аранжык + імбэрац + гурок -  Паляпшае колер і вільготнасьць скуры, зьніжае тэмпэратуру.



6. Ананас + яблык + кавун - Выдаляе залішнія солі, жывіць капшук і ныркі.



7. Яблык + гурок + ківі - Паляпшае колер і вільготнасьць скуры.



8. Ігруша + банан -   рэгулюе колькасьць цукру ў крыві.



9. Морква + яблык + ігруша + манга - Падвышае нутраное цяпло цела, узмацняе супраціў таксынам, зьніжае ціск крыві й процістаіць агульнаму затляненьню арганізму.



10. Дыня + вінаград + кавун + малако - Вітамін С + Вітамін B2 узмацняюць цэлявую актыўнасьць і імунытэт.



11. Папая + ананас + малако - Вітаміны C, E, залеза паляпшаюць колер скуры й памене рэчываў.



12. Банан + ананас + малако - Багаты вітамінамі й пажыўнымі рэчывамі, прадухіляе зацьвердзь.

Далей - выявы ступні й далоні чалавека, на якіх паказаны найбольш адчувальныя кропкі,  адпаведныя кожнаму воргану. То бок, калі завязваецца праблема ў нейкім воргане, можна рабіць кропкавы масаж.








... Піце ваду нашча

Зараз у Японіі папулярна піць ваду штораніцы адразу па абуджэньні. Пагатоў, навуковыя выпыты сьцьвердзілі карысьць гэтай працэдуры. Далей тлумачыцца, як дзейнічае мэтад, з дапамогай якога можна вылекаваць наступныя захворваньні:

боль у голаве, ламаніну ў суставах, захворваньні сэрца, артрыт, паскоранае сэрцабіцьцё, падучку, затлусьценьне, дыхавіцу, мэнінгіт, захворваньні нырак, ваніты, разачку, мытуху, цукроўку, зацьвердзь, лястыр, захворваньні вачэй, захворваньні маціцы, рак, а таксама захворваньні вушэй, горла, носа.

Як лекавацца

1. Ранкам па абуджэньні трэба выпіць 4 шклянкі вады (па 160 мл), перад чышчэньнем зубоў.

2. Пачысьціць зубы, але ня есьці й ня піць яшчэ 45 хвілінаў.

3. Праз 45 хвілінаў можна сьнедаць, як звычайна.

4. Па сьняданьні, абедзе ці вячэры нельга піць і есьці 2 гадзіны.

5. Калі вы ня можаце запару выпіць 4 шклянкі вады, тады пачніце з меншай дозы й пакрысе давядзіце яе да неабходнай колькасьці.

Колькі дзён піць ваду, залежыць ад захворваньня. Напрыклад: высокі ціск - 30 дзён, разачка - 10, цукроўка - 30, зацьвердзь - 10, рак - 180. Хворыя на артрыт п'юць ваду 3 дні на працягу першага тыдня, а пачынаючы ад другога - штодня.

Дадзены спосаб ня мае пабочнага ўзьдзеяньня, аднак трэба мець на ўвазе, што колькасьць бруленьняў можа павялічыцца.

Таксама трэба ведаць: вам на карысьць працягваць гэтую працэдуру й пасьля лекаваньня, то бок зрабіць яе ладам жыцьця.

Піце ваду й бывайце здаровыя й актыўныя!

Яшчэ адна важная рыса. Кінцы й японцы п'юць горачую гарбату за ежай (замест студзёнае вады). Варта й нам да таго прызвычаіцца, бо гэта вельмі карысная звычка. Растлумачым, чаму.

Студзёная вада замаруджвае страваваньне ежы, бо тлушч, які ёсьць складнік некаторых прадуктаў, загусае. Іначай кажучы, рэдкі тлушч хутчэй спалучаецца з тлёнам і лепш стравуецца ў кішачніку. Адпаведна, тлушч не намнажаецца пад скурай, і верагоднасьць захворваньня на рак зьмяншаецца ў дзесяткі разоў.

Наконт сэрцавых спохватаў: Трэба ведаць, што не заўсёды сэрцавы спохват адбіваецца болем у грудзёх з левага боку. Зважайце таксама на боль у сківіцах. Моташнасьць і залішняе патненьне таксама ёсьць азнака гэтай немачы.

60 адсоткаў людзей, якія мелі сэрцавы спохват, перажылі яго ў сьне, і ўжо не абудзіліся.

Боль у грудзёх можа выклікаць крык у сьне, і Вы з-за яго абудзіцеся. Гэта таксама азнака праблемы з сэрцам, якая пачынае завязвацца. Зважайце на гэткія сыгналы арганізмау.

Кардыёлягі, кажуць: дашліце гэты ліст Вашым знаёмцам, і Вы выратуеце жыцьцё прынамсі аднаму чалавеку.

здароўе

Previous post Next post
Up