ХУДНЕЙЦЕ, ЯК МУЖЧЫНЫ

Mar 20, 2010 22:02

Верагодна, гэты артыкул напісаў мужчына, які ўяўляе мужчынаў дасканалейшымі асобамі. Некаторыя выказаныя ім думкі даволі спрэчныя, бо насамрэч ня ўсё залежыць ад плоці. Але, на мой пагляд, у артыкуле падаюцца даволі карысныя парады й шмат што заўважана слушна.

скарыстайце мужчынскія “выкруты” на шляху да дасканалай вагі


www.tportal.hr/lifestyle/zdravlje/58882/Iskoristite-muske-trikove-na-putu-do-idealne-tezine.html





Мужчыны й жанчыны ўсё-ж ня маюць роўных правоў, пагатоў, калі вядзецца пра худненьне. На вялікі жаль жанчын, худненьне для мужчынаў - значна лягчэйшая і хутчэйшая справа. Аднак жанчыны маюць магчымасьць скарыстаць мучжынскія “выкруты”, каб хутчэй дасягнуць дасканаласьці ў вазе.

Мужчыны ў параўнаньні з жанчынамі маюць большую цягліцавую масу, менавіта таму іхнае цела спальвае калёры значна хутчэй. Жанчыны маюць больш тлушчовых тканак і маюць схільнасьць да іх паскоранага намнажэньня. Аднак і жанчыны могуць худнець на мужчынскі капыл. Адкрыйце тыя мужчынскія звычкі, з дапамогай якіх яны хутчэй худнеюць, і скарыстайце іх.

Ежа як суцяшэньне

Абедзьве плоці маюць такія моманты ў жыцьці, калі ежа для іх - суцяшэньне. Жанчыны ў такім выпадку звычайна прагнуць нешта салодкае, а мужчыны - нешта больш канкрэтнае, напрыклад, лёгка смажаны кавалак мяса. Менавіта гэнае жаданьне дае ім перавагу ў худненьні, бо яны ядуць пратэіны, якія іх ахоўваюць ад тлусьценьня і блякуюць патрэбу  дадатковых порцыяў. Гэткую тактыку мусілі-б ужываць і жанчыны, бо такім парадкам лягчэй худнець.

Нэрваваньне з-за няпосьпеху

Калі мужчына парушыць дыету, ён з-за гэтага моцна не хвалюецца, а папросту працягвае яе, нібы нічога й ня здарылася. Жанчына ў такім выпадку яшчэ некалькі дзён тлуміць сабе голаў, бо мае надмерную схільнасьць імкнуцца да ідэалу. Яна вінаваціць сябе, зноўку суцяшае ежай і зноўку занурваеца ў кепскі настрой. А мусіла-б, як кажуць псыхолягі, скарыстаць мужчынскую тактыку. Калі парушыце дыету, спыніце стала разважаць пра гэта. Папросту скажыце сабе, што вам было вельмі добра ў той момант, а потым узнавіце дыету.

Практыкаваньні

Калі мужчына пастановіць худнець, ён ідзе ў спартовую залю й бярэцца за цяжкія практыкаваньні, бо ён ведае сваю мэту. І жанчына яе ведае, але ўсё-ж абірае лягчэйшыя практыкаваньні, якія патрабуюць шмат часу на дасягненьне чаканага выніку. Натуральна, мужчыны фізычна дужэйшыя, але гэта не вымагае ад жанчын падымаць гантэлі, якія важаць усяго кілё. Пачніце справу - адважцеся на складанейшыя практыкаваньні. На пачатку, як звычайна, ня вельмі прыемна, але вашае цела хутка прызвычаіцца, і вы дасягнеце жаданыя вынікі нашмат раней.

Кіраваньне эмоцыямі

Калі жанчынаў апаноўваюць адмоўныя эмоцыі, яны маюць схільнасьць выходзіць з гэткага стану менавіта з дапамогай ежы. А мужчыны робяць цалкам наадварот. Напрыклад, замест лядоўні, яны карыстаюць бегавую калейку. Калі занурацца ў цяжкія эмоцыі, яны бегаюць, нешта робяць, рамантуюць, рухаюцца. Ня кепска было-б так рабіць і жанчынам. Калі раззлуецеся ці замаркоціцеся, накіруйце энэргію на рух, замест суцяшэньня ежай. Вынік атрымаецца бліскучы.




Жанчыны памыляюцца, калі пазбаўляць сябе ўлюбёных страваў

Адмова ад ўлюбёнай ежы

Падчас дыеты жанчыны почасту адмаўляюцца ад улюбёных страваў. Гэта доўжыцца нейкі час, а потым, калі ўжо немагчыма трымацца, яны кідаюцца на свае ласункі й ядуць нашмат больш, як гэта было ў звычайных абставінах. Мужчыны робяць інакш. Яны не адмаўляюцца ад улюбёнай ежы. Яны з прыемнасьцю ядуць усё, але невялічкімі порцыямі. Такім парадкам, найлепшае ёсьць мернасьць і самакантроль, і гэта сапраўдная тактыка, якую могуць карыстаць таксама жанчыны на сваім шляху да дасканалай вагі.

Пераклад з харвацкае: maryna_kvietka

пераклады

Previous post Next post
Up