Сьпіце салодка!

Mar 17, 2010 15:44


Зрабіце сваю спальню аазАЙ спакою й адпачынку

Спальня мае быць аазай спакою, у які мы бяжым ад штодзённага стрэсу, ціску й мусаў. Таксама спальня мае быць найцішэйшым мейсцам у доме, дзе калі-нікалі ўзьнікаюць крыніцы стрэсу, якія трэба вычэрпваць.

Некалькі дробных зьменаў у вашай спальні дапамогуць вам стварыць у ёй спакой і ўмовы да прыемнага ( Read more... )

пераклады

Leave a comment

julcik March 17 2010, 15:44:29 UTC
Паглядзела - у вас яшчэ ёсць цікавыя пераклады. А можна я іх змяшчу на дзетках (dzietki.org)?

Reply

maryna_kvietka March 17 2010, 15:55:42 UTC
Калі ласка :) Але хачу папрасіць, каб вы мне спасылкі кідалі, дзе на вашым сайце можна паглядзець. Згода?

Reply

julcik March 23 2010, 21:19:34 UTC
http://dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=1523 вось гэты пераклад на дзетках

Reply

maryna_kvietka March 23 2010, 21:49:18 UTC
дзяк :)

Reply

maryna_kvietka March 17 2010, 15:58:37 UTC
Дарэчы, наконт гмызовага сьвету. Ці заўважылі вы, што я разьдзяліла словы "смоўж" і "сьліма". Дыскутавалі з адной кабетай і прыйшлі да высновы, што ўсё-ж у нашай мове гэтыя словы мянуюць розныя рэчы. Але я ўжо маю сумнеў, ці наоглул сьлімак і смоўж належаць да гмызоў?

Reply

julcik March 17 2010, 20:43:45 UTC
Так. Я тое яшчэ не сцягвала, бо хачу з фатаздымкамі зрабіць.
Я таксама думаю, што смоўж і слімак - розныя. Смоўж - з заткай. слімак - без хаткі. Так?

Reply

maryna_kvietka March 17 2010, 20:55:11 UTC
Так, смоўж - з хаткай, а сьлімак - без. З фотаздымкамі атрымаецца цудоўна! Я таксама мела такую думку, але вы зробіце лепш, гэта так :).

Праглядала днямі Жывы Слоўнік і заўважыла, што ўжо не магу дадаваць словы ў "няпарныя". Вы нешта памянялі?

Reply

смоўж сьлімак mama_hala June 7 2010, 00:11:16 UTC
я ўвесь час гэтым цікаўлюся. Выглядае, што ў розных вёсках гэтыя словы па рознаму ўжывалі. Новы слоўнік Жывёльны сьвет 1999 называе слімака тым, хто з хаткай. Але прыходжу да высновы, што больш старое менавіта так, як вы і пішыце - смоўж з хаткай, сьлімак без хаты.

рус-бел слоўнік Байкова некрашэвіча на таго, хто з хаткай дае толькі адно слова-смоўж.

а вось яшчэ цікавы артыкул пра смаўжа Радзівіла завезенага ў 16 ст - ён мае хатку. http://historialis.com/lv/news/1575.html

Reply

Re: смоўж сьлімак maryna_kvietka June 8 2010, 19:49:31 UTC
Дзякуй на цікавай інфармацыі :)

Reply


Leave a comment

Up