Сьпіце салодка!

Mar 17, 2010 15:44


Зрабіце сваю спальню аазАЙ спакою й адпачынку

Спальня мае быць аазай спакою, у які мы бяжым ад штодзённага стрэсу, ціску й мусаў. Таксама спальня мае быць найцішэйшым мейсцам у доме, дзе калі-нікалі ўзьнікаюць крыніцы стрэсу, якія трэба вычэрпваць.

Некалькі дробных зьменаў у вашай спальні дапамогуць вам стварыць у ёй спакой і ўмовы да прыемнага сну.

Выдаліце тэлевізыю з пакою

Ня трэба ператвараць спальню на забаўляльны цэнтар. Забаўкі, фільмы й іншае такога кшталту перасуньце ў гасьцёўню. Глядзець тэлевізыю з ложку - кепская звычка, якая шкодзіць сну.

Кампутару няма мейсца ў спальні

Спальня - гэта мейсца, дзе маеце засяродзіцца на адпачынку, а не на працы. Таму ня стаўце кампутар у спальні, бо нават згашоны ён выклікае думкі аб працы й мусах.

Пастэльныя колеры ў спальні

Шматлікія навуковыя дасьледваньні выяўляюць уплыў колераў на настрой. Гэтага трэба пільнавацца ў момант абіраньня колераў да сальні. Запару трэба мець на ўвазе: халодныя колеры супакойваюць, а цёплыя абуджаюць і штурхаюць на дзеяньні.

Блакітны колер зьмяншае стрэс і напружанасьць, гэта таксама добры выбар да спальні. Апроч гэтага колера, заспакойвае й цёмны лілёвы колер. Ён стварае атмасфэру містыкі, таямнічасьці, чароўнасьці.

Зрабіце добрае ізаляваньне

Каб вы даўжэй і лагодней спалі, у спальні мае быць добрае ізаляваньне. Гукі суседніх кватэр, нават суседніх пакояў могуць перашкаджаць спаць.

Цалкам зацьміце спальню

Калі вонкі суцэльная цемра, вулічнае сьвятло й іншыя крыніцы сьвятла могуць асьвятляць вам пакой і ўплываць на ўтварэньне мэляніна - ўзрушніка, які рэгулюе стан сну й няспаньня. Каб лепш адпачыць, трэба спаць у суцэльна цьмяным пакоі. Зацьміце ваш куток спакою шчыльнымі завесамі ці матай.

Няхай ваша спальня заўсёды будзе спарадкаваная

Неспарадкаваны, неахайны пакой нэрвуе й, натуральна, не спрыяе адпачынку. Рэчы, раскіданыя па крэслах, фатэлях, шафах, абутак у кутку пакою, ночная шафка, перапоўненая касьметыкай, - гэта ня ёсьць атмасфэра, якая насычае вас спакоем.

Вільготнік паветра

Зьмясьціце ў спальні вільготнік паветра, каб якасьць паветра ў пакоі была аптымальная. Сухое паветра, пыл, задуха ня ёсьць пажаданыя спадарожнікі, пагатоў у спальні.

Пераклад з харвацкае: maryna_kvietka.

пераклады

Previous post Next post
Up