ревность?

Feb 19, 2010 00:09

Колькі моўных пытаньняў віхрыцца ў розуме, калі вядзеш цікавую гутарку ці нешта чытаеш, слухаеш. Вось зараз чытаю "Нячутныя гукі самоты" К.Тарасава (www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/taras30). Выраз "напаляць рэўнасьць" разварушыў даўняе пытаньне: як-жа на нашай мове "ревность". Нешта ў сеціўных слоўніках праўды не знайшла, затое цікавы адказ прапанаваў В.Ластоўскі.

Вось якія артыкулы падаліся цікавымі:

РЕВНОВАТЬ каму, чаму; не уступаць, бытцам на выперадкі гнацца за кім; сусьцігаць-гацца, сусьціжнік-ніца.

РЕВНОВАТЬ каго, ня верыць, завідаваць, балючая нявера ў каго колечы, асабліва ў чыім колечы каханьні; паздросьціць, паздросьлівец, паздросьнік-ніца, паздрасьць, запаздросьлівы-дросьніца-дросьнік.

РЕВНОВАТЬ, старацца ўсімі сіламі, парыўча кіравацца да чаго; рупіцца, руплівы, руплівец, рупнасьць; рупатлівы, рупатлівец, рупата.

Цікава, якія адпаведнікі даюць на гэтыя словы Ян Станкевіч, Байкоў-Некрашэвіч?

мова

Previous post Next post
Up