ІГНАЦЫ КАРПОВІЧ. ІСУС.

Oct 05, 2011 17:35

Спэцвыпуск часопіса "ПрайдзіСвет" з нагоды Міжнароднага дня перакладчыка прысьвечаны польскай паэзіі. Сярод тэкстаў - урывак з "Балядынаў і рамансаў" беластоцкага пісьменьніка Ігнацага Карповіча. Яшчэ адзін урывачак таго ж твору я ўжо зьмяшчала тут.

Мяне завуць Ісус. Ісус Хрыстос-Рыбу-Прынёс. Я вельмі папулярны, ужо дзве тысячы год у топе. Выступаю збольшага ў Бібліі - найкруцейшым мюзікле ўсіх часоў пасля “Валасоў”.

Я ёсць бог, бог адзіны. Я ёсць брама й дарога. Я ёсць святло й збавенне. Я ёсць пастыр. Стопудова.

Я бог у Тройцы адзіны. Гэта значыць, што адзіным са мной богам ёсць таксама мой Айцец і Дух Святы. Мы як бы цэлае, але як бы і паасобку. Ідэя неблагая, хоць і замарочаная. Я з самага пачатку казаў Тату і Голубу, што людзі не прасякуць фішкі. Не, ну галовы светлыя і добра заточаныя, ясна, прасякуць, але ў цёмных і заточаных кепска перамяшаецца, ху із ху. Казаў жа я ім, не трэ’ спяшацца з гэтай вашай Тройцай адзінай-трыадзінай-адзірыдзідзінай, пакуль людзі не адкрыюць, што свет мае больш за тры вымярэнні і што квантавая фізіка - гэта ўсяго пачатак дарогі да спасціжэння свету. А яны сваё. Маўляў, утойваць траістасць адзінства і адзінства Тройцы - падман, а ствараць доўгатэрміновы рэлігійны праект на падмане рызыкоўна, папярэднія часы прынеслі нам шмат яскравых гэтаму прыкладаў. Маўляў, адзіная дарога збавення вядзе цераз ісціну. Ісціна, так між іншага, - гэта я.
чытаць далей на ПрайдзіСвеце

Дарэчы, сёньня а 19й ў кнігарні "логвінаЎ" - сустрэча з чэскім пісьменьнікам Паўлам Цтыбарам

пераклады, імпрэзы

Previous post Next post
Up