Jun 07, 2011 23:56
Беларускі народ ня страчвае самаіроніі, нават калі яму не да сьмеху. У адным з абменьнікаў ляжыць жоўтая кардонная тэчка з надпісам "Дело №", у якой - аркушы, дзе адзначаецца чарга па валюту. Нехта на той тэчцы напісаў: "гр-н Корейко".
Беларускі народ хоча жыць, а таму пакрысе вучыцца круціцца. На палічцы ля іншага абменьніку - цыдулка з адным-адзіным словам: "Куплю." І нумар тэлефону.
Беларускі народ стаў часьцей хадзіць у госьці. Асабліва ўзмацніліся сяброўскімі сувязі паміж супрацоўнікамі бюджэтных і прыватных прадпрыемстваў. Здаецца, усе бюджэтнікі і "канвертнікі" краіны ўжо пашыхтаваліся па парах, як дзевачка-мальчык у садочку.
Ну і яшчэ пару назіраньняў ня ў рыфму. Апараты на каву і іншыя купюрапрыймальнікі не бяруць новыя грошы зь бліскучым паскам, а толькі старыя. І - нарэшце Эўропа: анлім на месяц - 8 эўра.