Оригинал взят у
maxim_nm в
Беларусь, Нясвiж.
Беларусь, Нясвiж.
Нясвiж - невялiкi акуратненькi заходнебеларускi горад, з барокавымi дахамi дамоў, вузкiмi вулiцамi, старой архiтэктурай.
Адзiн з помнiкаў архiтэктуры - стары касцел шаснаццатага стагоддзя, з радавой крыптай Радзiвiлаў.
У Нясвiжы есць замак, што будаваўся ў XVI-XVIII стагоддзях. Належыў, галоўным чынам, Радзiвiлам. У замкавы парк вядзе брама з выявай гербу.
Парк, дарэчы, iснаваў з шаснаццатага стагоддзя, як i замак. Зараз там нiчога так - стаяць адмыслова зробленыя лавачкi ды лiхтары.
Замак вельмi прыгожы ды велiчны.
З мастом, родавым гербам, лiхтарыкамi. Цiкава, але формы замка вельмi нагадваюць
пасляваенную забудову Менска
З сапраўдным рвом, дзе сабралася ледзяная вада.
Некаторы час таму замак рэмантавалi, а некалькi год таму ў замак прыязджала Эльжбэта Радзiвiлл - яна жыла ў замку да вайны. Яе бацька, якога ня стала ў 1935 годзе, быў апошнiм ардынатам замка.
Замкавы вал.
Замак.
У 1939 годзе замак захапiлi чырвонаармейцы, пасеклi шаблямi паркет "у панскiм маентку". Потым тут быў санаторый КДБ. Паставiлi помнiк, як жа без яго:
... А гарадская ратуша нагадвае пра былое самакiраванне горада.