Са святам!

Feb 18, 2010 21:57

Прежде всего хочется поздравить всех с приближающимся международным праздником - в 1999 году 21 февраля было объявлено Днем родного языка. Чтобы, как говорится, два раза не вставать, к этому дню решила написать маленькую справочку для интересующихся и единственный отсыл для воинствующих троллей-дуболомов. 
У сувязі з сімвалічным святам пераходжу на родную мову.

Маленькі (маленечкі!!!) лікбез для агульнага развіцця: толькі школьны ўзровень, для любога выпадковага чытача.

Беларускі народ сфарміраваўся на працягу XIII-XVI стст. пад уплывам такіх фактараў як:

- змяненне гістарычных умоў развіцця Папрыпяцця, Панямоння, Падзвіння і Падняпроўя ў познім сярэдневякоўі, менвіта агрэсія нямецкіх крыжакоў з захаду і татараў з усходу, працяглая сумесная барацьба насельніцтва гэтых зямель супраць захопнікаў.

- змяненне эканамічнага становішча гэтых зямель, больш хуткае развіццё ў гэты перыяд Панямоння, Міншчыны, Магілёўшчыны, усталяванне больш цесных сувязей гэтага рэгіёну з папрыпяцкімі і падзвінскімі землямі;

- змяненне палітычных умоў развіцця папрыпяцкіх , панёманскіх, падзвінскій і падняпроўскіх зямель, узнікненне буйной дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, размяшчэнне гэтых зямель (асабліва Панямоння, Міншчыны, Магілёўшчыны) у цэнтры названая дзяржавы, якая кансалідавала, згуртвала, аб’яднала іх і палітычна [Беларусы, Т.4].

Далей падрабязна можна прачытаць у энцыклапедыі, на якую я спасылаюся.
Асноўныя рысы народнасці:

1. Этнічная самасвядомасць. Яна ўяўляе сабой наважнейшую прыкмету этнасу. Найбольш важкімі фактарамі, пад уздзеяннем якіх ідзе фарміраванне этнічнай самасвядомасці, з’яўляюцца: этнічнае асяроддзе (этнічная прыналежнасць бацькоў, сяброў, суседзяў, знаёмых), этнакультурнаыя традыцыі, этнасацыяльная сітуацыя, у тым ліку этнапалітычная. 
2. Мова. У наш час беларуская мова - мова тытульнай нацыі - з’яўляецца дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь. 
3. Этнічныя межы - у гэтым пункце размова ідзе пра тэрыторыі, на якіх пражывае этнас. Яны могуць супадаць ці не супадаць з дзяржаўнымі межамі краіны. У выпадку нашай рэспублікі ёсць некаторыя адрозненні.
4. Культура Беларусі- выяўленчае мастацтва, музыка, тэатр, літаратура, архітэктура, фальклор з’яўляюцца самабытнымі і непаўторнымі са сваімі, характэрнымі рысамі.
5. Традыцыі. Іх зашмат мае беларускі этнас. Некаторыя з іх каранямі ўсходзяць яшчэ да язычніцкіх часоў.

Тыя, хто цікавіцца, могуць больш падрабязна прачытаць гісторыю беларускага этнаса ў энцыклапедыі “Беларусы”. Т. 4. Вытокі і этнічнае развіццё / В.К. Бандарчык, В.М. Бялявіна, Г.І. Каспяровіч і інш.; Рэдкал: В.К. Бандарчык і інш, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. - Мн.: Бел. Навука, 2001. - 430 с. 
Вось яна, гэтая кніга, ў руках шчаслівай мяне.




Акрамя яе яшчэ шмат цікавай і карыснай  літаратуры па пытанню, але гэта - неабходная база. 

литература, школярское, не забыть

Previous post Next post
Up