Jan 18, 2016 16:07
Вось і ўсё. А так доўга гэтага чакала - тут тыдзень, там 4 дзянёчкі - і каніііііікулы, а тое, што паміж імі - ды ўсё адно ніхто асабліва працаваць не будзе. Хлоп- і няма: дэмантуюць і выкідаюць елкі, адлючаюць ілюмінацыю, здымаюць упрыгожванні, а я гляджу на гэта і вельмі смуткую праз сканчэнне хоць і лажовых, але такіх чароўных навагодніх выходных, якіх нам абламілася ў гэтым годзе, калі вы не заўважылі, ажно 10 дзён! Так, трошкі было азмрочана рабочай суботай, але яна ў той момант была так далёка! У першыя 2 святы адпачыць амаль не адвялося, а вось у апошняе: неверагодныя 3 дні заліпанняў у размовах ды фільмах да 4 з сябрамі (божачкі, як жа клёва не баяцца і не пакутаваць, што да пад'ёму засталося 7-6-.. гадзін) і спання да 12 (ці нават больш, бо нават будзільнік не заводзіш!), шпацыры па заснежаным парку (СНЕГ, уііііі, СНЕГ, ШЧАСЦЕ!!), катанні з горак на паджопніку, гарачы чай у святле гірляндаў і горы цукерак (ай не, у мяне ж здарылася несварэнне якраз увечары шостага,таму 7-га я толькі сумнымі вачыма глядзела на багаты святочны стол у бацькоў). Усё гэта было асабліва каштоўна для мяне, бо я ВЫСПАЛАСЯ - і СТАЛА АДЭКВАТНАЙ: з Новага года я яшчэ НІРАЗУ не сарвалася і не псіханула на самага дарагога і любімага сябра, а яму ад мяне дастаецца ох як часта і несправядліва. Дык вось што мне трэба было:не з бясконцых тусовак адразу спаць, бо раніцай жа на працу, а ўсю ноч няспешлівага адпачынку, калі такое дзіўнае ўсё становіцца, а яшчэ - штосьці адбываецца ў свядомасці і абвастраюцца ідэі, планы, жаданні, як было год таму, калі я сядзела без працы: за 8 месяцаў я не паспела стаміцца ад беспрацоўя, таму што займацца сваімі бясконцымі справамі - там напісаць, тут прачытаць, гэта давязаць, а тое падшыць - гэта афігенна! І тое, што на каляды выпала некалькі такіх дзянёчкаў, надало мне трошкі сілаў і энергіі. Яна яшчэ не зусім растрачаная, але, на жаль, 11-га, прачнуўшыся, недаспаўшы, я ўжо раздражнялася, а хутка і зусім, баюся, скончацца дні маёй адэкватнасці - з адным та выходным за 10 дзён і пагатоў.
А яшчэ, сумуючы, я паглядзела, ці чакае нас хоць штосьці падобнае ў наступным годзе. НІЧАРТА ПАДОБНАГА. Але, убачыце ўсё самі.
Бывайце, адпачынак, высыпанне, спакой