(no subject)

Dec 17, 2015 12:00

Імунітэт мой на нулі, і ўсё за%№?ла. Бясконцыя ангіны, а з імі і іншыя балячкі, якія лёгка чапляюцца да майго аслаблага арганізма, давялі мяне да таго, ШТО Я БОЛЬШ НІЧОГА НЕ ХАЧУ І НЕ ЖАДАЮ. Пастаянная стомленасць, недасып, азноб, слабасць, галаўны боль. Увесь мінулы тыдзень хадзіла толькі на іўрыт - ледзь-ледзь сябе туды цягнула, ні з кім больш не бачылася: сілаў няма ні на тусоўкі, ні на стасункі, ні на вандроўкі, ні на шпацыр, ні на што. Хоць 8 гадзін праспі, хоць 10 - дайце яшчэ 16. І на работу я ўжо не бягу з такой ахвотай, як раней - жыву ад пятніцы да панядзелка, калі можна тупа пасядзець дома і праспаць паўдні. Малюся, каб толькі не запрасілі на штосьці дужа цікавае, бо я ж не змагу адмовіцца, а мой жаданы адпачынак абломіцца.  Я выціснутая і маральна, і фізічна, ужо сама не ведаю, дзе тая Мара, якая можа цэлы дзень лазаць па занядбанках, тусіць ці смяяцца. У свае 26 я ўжо цягаю цэлую аптэчку за спінай: парацэтамол, гастал, мукалцін, цытрамон, фастумгель, інгаліпт...І ўсё гэта мне актуальна трэба.І для іншых я мабыць уяўляю вельмі сумнае відовішча - нейкая ссутуленная прыгнечаная страшыдла, якая ледзь валачэ ногі. Жаданне апранацца прыгожа (як на свой густ) ў мяне таксама прапала, у нейкую цяльняжку ды шырокія джынсы залажу раніцай і бягом на працу. холадна. абы не змерзнуць. абы не застудзіць яшчэ чагось. учора легла каля 23, каб сёння здаць аналізы - трэба тэрмінова выдаляць міндаліну, бо яна даб'е маё артрознае калена. ХЕР Я ПАДНЯЛАСЯ. Праспала 9 гадзін і ўсё адно ледзь прачнулася. А заўтра трэба ўрваць талончык да стаматолага - і ў мяне вялікія сумненні, што я гэтым займуся.

дзіўна быць на месцы тых, каго я заўсёды сама пінала: не сядзі дома, пайшлі тусавацца, пайшлі на канц/імпрэзу/лекцыю, паехалі ў гародню/львоў/парыж. год таму я была ну зусім неўтаймаваная. насілася па горадзе, каб наведаць купу імпрэзаў за адзін дзень і ўбачыць купу сяброў. а цяпер...крыўдна чуць, што я "цяпер не такая, якая была раней і якая падабалася менавіта за гэтую шалёнасць". Я ГЭТАГА НЕ ВЫБІРАЛА. мне вельмі хочацца весяліцца і радавацца жыццю, як і раней. мець планы і жаданні і быць больш матываванай. хочацца, разабраўшыся з танзілітам, развітацца з ангінамі (магчыма, набыўшы бранхіты). не хварэць! мець моцны імунітэт, а не чапляць цысціт ад лёгкага ветрыка! і каб не хварэлі ні зубы, ні суставы, ні страўнік.  І мне вельмі шкада, што я цяпер расчароўваю кагосьці - мне гэта не прыбаўляе ні сілаў, ні радсці. Хочацца толькі легчы і здохнуць.
Previous post Next post
Up