Самае небяспечнае ў Жо - упасці ў настальгію. Тады я гарантавана не лягу спаць да 3-4, паўночы плаваючы ва ўспамінах. Учарашнім вечарам я хіба што моцна злавала, але -адпусціла мяне, я ўжо накіравалася ў ложак і амаль прызямлілася на яго, калі павярнула да стала і выняла з патаемнай палічкі ўсе свае школьныя дзённікі. Рэальна ЎСЕ, акрамя 1 класа, школьныя +2 з музыкалкі, адзін з запісамі і шчэ альбом з налепкамі і пераснімкамі.
Дзённікі са старэйшай школы - гэта пажаданні амаль ад кожнага аднакласніка на апошніх старонках: ты такая класная, бла-бла-бла, люблю, не забывай. Не памятаю, каб моцна любіла школу і аднакласнікаў і каб мяне асабліва любілі, але цяпер, перачытваючы некаторыя пажаданні, сэрца радуецца (сэрца перачытвае і радуецца))): усё ж хтосьці мяне ў класе паважаў і цаніў, а некалькі хлапцоў нават западалі (а я ніколі не была красатуляй, таму нават радуе, што падабалася я за маральныя якасці)
Я сто разоў перачытвала ўсе пажаданні, а вось гэтае, знойдзенае ў сярэдзіне дзённіка, не падпісанае, ніколі не бачыла. смешнае да слёз)))
Зараз так хочацца вярнуцца туды і быць не такой, якой я была: закамплексаванай, зашуганай, глупай, труслівай, крыўдлівай, няўпэўненай. Як жа мне гэта ўсё атручвала (і да скону будзе) жыццё! Пройдзе не менш за 5 год, перш чым я навучуся не западаць на хлопцаў толькі праз тое, што яны са мной пагаварылі.
А калі палезці ў іншыя маладзейшыя - пачатковая школа, дзе я мела 4 толькі за бел.мову, праз якую не атрымала грамату выдатніцы і таму моцна ненавідзела. Па прыходзе ў новую школу ўсё адразу зменіцца, я кожны год буду мець усё больш высокія адзнакі,а далей мяне дык зусім папрэ, а Людміла Іванаўна, якая з'ехала цяпер у нейкую невядомую вёску, стане найулюбленай настаўніцай. Я вельмі засмучваюся, што яна знікла кудысьці і мы праз столькі год не можам убачыцца.
Адначасова з агульнаадукацыйнай школай я пайшла ў музыкалку. І маю настаўніцу па скрыпцы звалі Раіса Ліпаўна (!). Запісы ў гэтым дзённіку надзвычай дэталёвыя, амаль заўсёды першы сказа - трэба займацца! Але бацькі чамусьці ніколі не заахвочвалі мяне, а сама я ленавалася ды саромелася пілікаць на ўвесь дом. Таму пяцёркі па скрыпцы бачыла толькі ў 1-ым класе, а ці давучылася да 4 класа -не ведаю.
І апошні, уласны дзённік, заведзены 8 сакавіка 1999 год! Дзіцячы, карявы,дурацкі.
Я ўсё б памяняла ў ТЫМ сваім жыцці, калі б магла вярнуцца, бо за ТУЮ мяне мне бязмежна сорамна. Дзяцінства ўзгадваць балюча і пакутліва, але абсалютна незразумела,як яго ўсё ж такі магчыма забыць. няправільна гэты неяк.
(тут мусілі быць яшчэ 2-3 фотачкі,але яны яшчэ ў Жо,а я ўжо у Ме)