Nov 27, 2014 02:19
магілёў.год таму.
Па ванне бегае вялікі тлусты прусак - гэта, вядома, першае, што я прыкмячаю, увайшоўшы ў наш сённяшні нумар. У туалеце - дзіўны бачок з затычкай: так, я бачу ягоныя іржавыя ўнутранасці, бо закрыку нехта знёс. Сёння мы не пытаем электрычны чайнік і хаваем ежу адразу ж пасля яе спажывання - мала ці хто можа на яе накінуцца ноччу. Гэта Магілёў, дзетка, інтэрнат КТШ - муахаха.
Мясцовая каралева - вахцёрша, якая, што дзіўна, глядзіць не серыял па Расіі, а Што Дзе Калі - сустракае нас па-вахцёрстку прыязна: нават не вітаецца ў адказ. Мы хто такія і чаго прыйшлі? Не, яна не задае гэткіх глупых пытанняў, а проста глядзіць на нас і чакае. Ёй ніхто нічога не перадаваў, на той няшчаснай паперцы, што маецца ў яе, такіх не запісана. Стаім, маўчым. Нарэшце яна суе нам тую паперчыну і прамаўляе: “Ну пашукайце сябе тут!”. І, о Богі, мы знаходзім! Лёд тронулся! Вахцёрша зусім не вінавата, але ўсміхаецца - здараецца ж такое ў жыцці! Не ў яе працы, а в мірозданіі - пераблыталася! Праходзім дасканалую рэгістрацыю - вахцёрка трэніруе чыстапісанне, усё з пашпартоў пераносіць у журнал наведвальнікаў. Ды ладна, мы такое ўжо бачылі.
Ну мы і понялі, што праца ў іх нервовая, інакш ніяк нельга - толькі мы разыходзімся з гэтай прыўкраснай жанчынай, як яна ўжо крычыць камусьці з мясцовых: “Так, ты куда пошла?!”.
У выніку, мы засяліліся ў гэты міленькі саладзенькі нумарок, і мы, відаць, тут адзіныя на ўвесь паверх, хаця мы ледзь-ледзь уладкаваліся: “Месцаў няма! А вы хто? А з кім? З мужчынам? А, з жанчынай? Ну дык месцаў няма! Ну хіба што на падсяленне. У розныя пакоі. Вас да мужчыны, яе да бабулі. Але, знаеце што, там жа старая. Хвіліначку! А, ёсць пакой, толькі вызваліўся!”
Якая знаёмая гісторыя.