(Untitled)

Mar 20, 2013 15:23

Вітаю, вітаю, вельмішаноўныя, любыя, даражэнькія - наогул, усе тыя, хто ў мяне, такога гаўнішча, на дзіва і на шчасце яшчэ ёсць. І калі вы раптам зменіце сваё меркаванне пра мне пасля гэтага допісу, а потым пакрысе пазнікаеце, то я зусім не здзіўлюся, ды і крыўдзіцца не буду, бо а на каго? хіба што на сябе  ўёбішчную ( Read more... )

Leave a comment

Comments 6

nadzejka_estel March 20 2013, 19:21:59 UTC
Дурачок! Куды знікаць, як, навошта? Загнацца, расстроіцца, шкадаваць моцна ад няўмення параіць, уратаваць. Можа з Мацанавай пагутары? Яна нібыта ўмее знайсці кантакт, з дзецьмі, мо не ўсё страчана.. А калі і тут страчана - ну так забей, датрывай, не бясконца, пасля будзе добра, і сапраўды - гэта ж не ты, ты годная, нічога ты не губляла, годная і разумная і вартая. Вось. і не спрачайся.

Reply

mapa8rock March 21 2013, 08:37:46 UTC
а я і трываю..але што калі гэта няправільна, калі пайду ў іншае месца і там будзе тое ж самае, бо ўжо так прывыкла трываць і не бараніць сябе?..а яшчэ прам сплю і бачу, што сышла я з гэтай школы, гуляю сабе па вуліцы, а мне сустракаецца які-небудзь мой былы васьмікласнік - і цэглай у мяне, бо па-за школай зусім нічога не маю права, ды і ў школе ў свой час не адстаяла свой аўтарытэт. не выключаю такое і зараз

Reply

nadzejka_estel March 21 2013, 09:05:10 UTC
ён у цябе цэглай, а ты яго па дупе - усе на роўных. або міліцыю на яго, мала не падасца, да канца жыцця будзе да настаўнікаў ветліва звяртацца.
ну тут проста мо сапраўды ад пачатку дроваў наламала, і яшчэ - гэта ж досыць цяжкі ўзрост, можа табе з малымі лепш

Reply

mapa8rock March 21 2013, 09:15:52 UTC
лепш бы наламала, а то - проста распусціла, паказала сваю бязвольнасць і бяздзейнасць...
з малымі крыху лягчэй, але не намнога і не заўсёды. я магу вучыць, гэта няцяжка, але выхоўваць - ні ніяк! абсалютна гэтага не ўмею, абсалютна! а без дысцыпліны вучыць зусім нерэальна. так і атрымліваецца: па 5 разоў пішам адзін і той жа набор словаў на адно і тое ж правіла - і толк толькі ад 2-3 чалавек.

Reply


halbijen_xota March 21 2013, 13:20:45 UTC
Ды й няма на такое адказу ні парады, калі б і дужа хацелася, і ніколі ня будзе, адно толькі:
Nolite te bastardes carborundorum

Reply

mapa8rock March 21 2013, 21:12:39 UTC
ідэальны адказ, ідэальны! вучыцеся ў Лёшы - лепш адразу прызнаць, што мая праблема самая вялікая і нават не спрабаваць даваць парады!)))

і ўсё ж, не магу не прызнацца, што дзеці гэтыя не самыя дрэнныя, яны падлеткі, у іх сацыяльна небяспечныя сем'і - яны шчэ не ўблюдкі, хоць цяжкія, да, але не магу,не атрымліваецца ў мяне зрабіць гэта адмазкай. усё роўна я вінаваты.

Reply


Leave a comment

Up