Mar 20, 2013 15:23
Вітаю, вітаю, вельмішаноўныя, любыя, даражэнькія - наогул, усе тыя, хто ў мяне, такога гаўнішча, на дзіва і на шчасце яшчэ ёсць. І калі вы раптам зменіце сваё меркаванне пра мне пасля гэтага допісу, а потым пакрысе пазнікаеце, то я зусім не здзіўлюся, ды і крыўдзіцца не буду, бо а на каго? хіба што на сябе ўёбішчную.
Некаторыя думаюць, што я нічога сабе такі чалавечак, дык, можа, усё таму, што я ніц не распавядаю аб тым, што са мной адбываецца ў школе? зараз я выпраўлю гэтую недарэчнасць.можа цяпер вас як ветрам здуе? у мяне ў школе НЕнармальна, НЯдобра, у мяне ў школе пекла, дзе я апускаюся ўсё ніжэй і ніжэй у вачах калегаў, дзяцей, іх бацькоў. На мяне нападае тое жахлівае атупенне, якое неўзабаве апаноўвае табой, калі прывыкаеш. я прывыкла. рэшткі майго гонару размазаны па падлозе майго любімага 8б. сёння мне ў валасы насыпалі хлеб, а даведалася я пра гэта хвілін праз 20 - дзяўчаты сказалі. і ці зрабіў я штось? нічога. я нічога не зрабіў, я атупеў ад прыніжэння, госпадзе, я так прывык, гэта стала так нармальна! заканчваецца ІІІ чвэрць, а значыць у мяне ўжо было ўсё (вось бы ўсё і больш нічога!) - мяне безліч разоў пасылалі, мяне безліч разоў абражалі, мае рэчы раскідвалі па ўсім класе, хавалі торбу, кідалі ў мяне ручкамі і паперамі. Вы можаце гэта ўявіць? гэта "нічога страшнага, бывае" па-вашаму? ну не можаце, то й не лезьце...
і я амаль заўсёды цярпеў, а калі не цярпеў, то бачыў, як раздражняюцца завучы ад маіх скаргаў, і як мала яны могуць дапамагчы: прыйсці, пастаяць і прамовіць ужо завучаныя дзецьмі фразы. я мог бы нешта яшчэ зрабіць - не трэба мне даваць парады, я ведаю ўсё, чаго я НЕ зрабіла, я ведаю. але...ды і не ў тым справа, што мне не дапамагаюць. дапамаглі б, калі паводзіць сябе годна, калі своечасова звяртацца, але...
я настолькі мала веру ў сябе...хіба я магу? я баюся званіць бацькам - ці не пашлюць мяне? я баюся ісці да завучыхі- ці не надакучыў я ім? я баюся, што я нішто, што мяне зробяць вінаватай,баюся, што правераць маю падрыхтоўку, якая нібыта дрэнная - але ж гэта не так, не так!!! але я ўсё роўна баюся.
але нават там, дзе я баюся, я раблю гэта ўпарта, ганарліва і прынцыпова...У пачатку года дзіка выў у слухаўку пры размове з бацькамі, лямантаваў, скуліў - госпадзе, як непрыстойна, уся кватэра чула - прасіўся, забярыце, здохну, удаўлюся. а цяпер не, не, маўчу пра школу, час ад часу пракаментую штось -і не ўзгадвайце больш, калі ласка. сябры падтрымлівалі, да, хоць мала разумелі, але ўсё роўна былі побач. а цяпер -1...будуць яшчэ страты? будуць, не ўсіх я зберагу...
і ўсё ж, гэта дзіка і недарэчна, я АМАЛЬ шчаслівы. мяне зрабіў шчаслівай кантраст жыцця ў школе і па-за ёй. бо калі не быць шчаслівай, то і жыць не варта, да? гэтыя 2 зусім іншыя жыцці, і ўнутры школы, уласна на ўроку ў 8б,мне ніхалеры не лягчэй, а можа нават толькі гошт. я нібыта падманваю вас. тут я не такі ўжо і нікчэмны чалавек, але там...там мая ганьба