Забабоны

Jul 06, 2015 21:14

Жыў у мамы Кактус.
Непрыглядны такі, але жыў ды й жыў, есці не прасіў, догляду асаблівага не патрабаваў. Потым кактус неяк пераехаў жыць да маёй пляменніцы. Тая паставіла кветку на дальнюю паліцу і ніяк пра яе не ўзгадвала.
Але ж пару год таму я паведаміла пляменніцы, што ў сямействе чакаецца папаўненне. Мо' праз тыдзень-другі пляменніца мне даслала фотку квітнеючага Кактуса. Маўляў, Кактус М.А. (мая мама) не проста так паказаў сваю прыгожую сутнасць.
І вось жа Кактус зноў прадэманстраваў сваю кветку.


А мая пляменніца тым часам чакае дзіця.

ЗЫ. Мая мама чамусьці думала, што кактусы прыносяць нешта добрае ў жыццё.

Дзяцінства, Проста так, Чужая душа - пацёмкі

Previous post Next post
Up