(no subject)

Apr 18, 2015 21:55

Дарагая ЖЖшачка, прызнавайся, панічныя настроі наконт магчымай вайны тут і цяпер толькі ў мяне?
Працую я, значыць, са стужкамі навін. А ў вольны час пачытваю кнігу пра нацыстаў з габрэямі. І фобіі мае шырацца і растуць. Нянавісць да пэўнай групы людзей, даведзеная да абсалюта 70 год таму, месцамі і ў наш час побач з намі прарываецца на паверхню. Канешне, масштабна гэта пакуль жыве ў віртуальным свеце, дзе ватнікі паліваюць ядам ды  гаўном бандэраўцаў і наадварот.

Але ж факт: сярод людзей адной расы, аднаго веравызнання за кароткі час распалілі нянавісць да ўзроўню гатоўнасці забіваць. Падазраю, мяжа гэтага працэсу яшчэ далёка. І ўсё побач. А жахі, што было сталі гісторыяй, ужо ў катэгорыі рэчаіснасці.

Make love not war. Але, мо', Зямля перанаселеная і ад цыклічнасці вайна-мір нікуда не падзецца?


Блядзтва, arbeit macht frei, Людзі

Previous post Next post
Up