Часы і норавы

Jun 30, 2013 13:58

На хвалі барацьбы за маральную чысціню сталічных дзяўчат узгадалася адна гісторыйка, датычная журналістыкі. Ёсць у мяне знаёмая журналістка. Дзеўка з сімпатычным экстэр'ерам: рост, танклявасць і т. д. І паведаміла яна аднойчы, што мае намер завесці сабе хоббі: пайсці ў начныя клубы go-go танцоркаю. Матывавала гэта сваёй любоўю да танцаў. Я, канешне ( Read more... )

arbeit macht frei, Людзі

Leave a comment

marsianka_selma June 30 2013, 11:37:34 UTC
А што за тэма пра маральную чысьцiню?
У go-go нiчога дрэннага не бачу, мне здаецца, гэта клёва, але ёсьць падазрэньнi, што iх разглядаюсь як прастытутак i рэгулярна падкатваюць з такiмi прапановамi, ад якiх не заўсёды можна адмовiцца.

Reply

magik_midnight June 30 2013, 17:23:43 UTC
http://www.gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=58314 тут гісторыя нораваў :)
Ну, вось усё не магу вызначыцца ці будзе залежаць аўтарытэт пэўнага журналіста ў маіх вачах ад яго метадаў бавіць свой час.

Reply

marsianka_selma June 30 2013, 17:34:08 UTC
Ой, пра тое, як хто па-за службовымi абавязкамi бавiць свой час, лепей ня ведаць нi-чо-га. Нi пра каго.
Паглядзела фоткi, першая дзеўка, канечне, агонь))) Але сам конкурс прыгажосьцi нiяк не супрацьрэчыць стрыптызу i клюбным пацi, мне здаецца, а зусiм наадварот))

Reply

magik_midnight June 30 2013, 18:42:42 UTC
Каб не ведалі, трэба старанна хаваць і ахоўваць свой па-за працоўны час :)
Конкурсы фармальна быццам бы мусяць прапагандаваць мір--дружбу--жвачку--сіські прыгжосць і ідэалы дабрыні, нездарма розных міс часта робяць тварамі гуманітарных праграм. Але дэ-факта так: тусоўкі з усімі наступствамі :)

Reply

marsianka_selma June 30 2013, 19:13:36 UTC
Вось! Можа, гэты выпадак хоць кагосьцi прымуciць задумацца, што гэтыя конкурсы нi разу не пра дабрыню ды iдэалы, а пра гандаль жаночым целам. I ставiцца да iх трэба адпаведна, без папыколi i да т.п. пафасу.

Reply


Leave a comment

Up