Выходзіш з цягніка пасля некаторай адсутнасці ў Беларусі і думаеш: "Дакладна ў дыктатуру і злачынны рэжым вярнулася! Нават нябесная канцылярыя трымае мясцовую марку -- неба шэрае, зямля шэрая (ну, яшчэ адценні карычневых колераў сустракаюцца). Воку зачапіцца няма за што". А потым вечарком удыхаеш сакавіцкае паветра і столькі ўспамінаў-асацыяцый у галаве. А з пальмамі -- ніякіх блізкіх стасункаў. Эмацыйная памяць -- вялікая штука.
Па просьбе трудзяшчыхся.
Кароткі аповяд пра прыўкраснае далёка.
Калі Вам хочацца адчуць сябе прыгажуняй -- язджайце на Канары. У кампаніі нямецкіх пенсіянераў і на фоне нямецкіх пенсінерак топлес на пляжы будзеце зоркай. Незалежна ад фізічных паказчыкаў. Для ўзмацнення эфекту рэкамендуецца прагуляцца па пляжу ў купальніку. Праз гадзіну праменаду зразумееце, што ёсць яшчэ порах у парахаўніцах і ягады ў... вы проста ідэальная жанчына, бо чаго б яшчэ кожны другі пенсіянер зварачваў галаву вам услед :)))
Апроч нямецкіх пенсіянераў, якія смажацца на пляжу і засядаюць у барах, на востраве вельмі многа людзей нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі. Вясёлкавы сцяг сустракаецца ці не часцей за сцяг ЕС. Але не бойцеся -- усё прыстойна, праўда, дзяўчатам не раю туды ехаць у пошуках рамантычных прыгодаў. Ну, хіба толькі які паважны бюргер адаб'ецца ад сваёй фраў :)))
Ёсць адзін вяжкі аргумент для падобнага падарожжа -- акіян. Гэтая вусцішная стыхія забрала душу. Для паўнаты адчуванняў дадаюцца неба -- высокае, чорнае, з яркімі зоркамі, і буйныя кветкі. З адлегласці і надзвычай прыемных кліматычных умоў Беларусь і напраўду выглядае месцам непрывабным. Але ж амнезія -- хвароба рэдкая, таму даводзіцца любіць яе і адтуль :)
Далей будуць толькі фота з невялікімі каменатарамі.
Акіян -- галоўны атракцыён уражанняў. Прынамсі для мяне.
Колеры, каб вочы парадаваліся.
На гэтым здымку як бы бачныя пяскі, то бок за кустамі падразумеваюцца дзюны. Але я не аматар пяску, таму ніякіх асаблівых уражанняў (апроч пяску ў валасах, вушах і на зубах) пасля наведвання дзюнаў няма. А вось і самі дзюны
У адзін з дзён на востраве ладзіўся карнавал. Таму колькі фота з пазітыўных Садома і Гаморы :)
З Канараў перамяшчамся ў Барселону. Кантынентальная частка Іспаніі больш халодная. Але іх +16 у параўнанні з нашымі -17 -- гэта проста дзіцячы садок. Таму іспанцы, што куталіся ў шалікі, выглядалі троху смешна. Да слова, скандынавы пры +16 былі заўважаныя ў шортах. Так усё і пазнаецца -- у параўнанні.
Міленькі пацучок над уваходам у музей Далі.
Салдацікі для аматараў фюрэра і не толькі.
Вулачкі, кветачкі, мандарынкі за калючым дротам :)
Таксама Барселона. Пашарпаныя домікі чамусьці выклікаюць асаблівую цікаўнасць.
La Sagrada Família здалёк і фрагментамі зблізу
Antonio Plácido Guillermo Gaudí, Casa Batlló (уваход 18,5 еўра)
Домік, між іншым, знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Таму, магчыма, гэтыя сеньёры акурат яго ўладальніцы. А магчыма проста супрацоўніцы дома-музею.
Таксама Гаўдзі -- з парку Гюэль і той жа Casa Batlló
Прагулка ў вобразе Terminator :)
Сукенку надумала сплагіяціць
Ну, і на дэсерт Хрыстос з іспанскімі быкамі на адным прылаўку