Напэўна, у мяне прафесійныя дэфармацыі. Але, калі словы чалавека скажаюць, гэта проста выбешвае. Асабліва, калі гэта робяць журналісты. Не ловіш сутнасць, кепская памяць -- дыктафон у рукі!
Вось
rubleuskaja піша: "Сёння калега быў на прэс-канферэнцыі рэжысёра Сакурава, той распавядаў, што калі Андрэй Таркоўскі памёр, увесь "Ленфільм" усю ноч піў - на радасцях".
Калі гэта быў журналіст і ён не разумее розніцы паміж "увесь Ленфільм" і "многія групы", то гнаць яго паганай мятлой з рэдакцыі!
Даслоўная цытата Сакурава: "Таркоўскага не любілі ў Маскве, яго равеснікі, калегі. Сказаць што не любілі - ня правільна. Яны зайздросцілі. Зайздросцілі яго папулярнасці, што невядома адкуль расла, на іх погляд, і аўтарытэту, вядомасці, што шырыліся за межамі савецкай краіны. У Еўропе. У Амерыцы ён вядомы, канешне, не быў, бо гэта антыгуманізаваная краіна, дзе Таркоўскага ніколі не прымалі. Еўропа - так. І яго мучыў страх, не тое што страх, а адчай, пачуццё адзіноты ў прафесійным асяродку. Бо нянавісць на Масфільме была, чаму я быў сведкам. І калі паўстала пытанне вяртацца ці не вяртацца, то ноччу перад яго ад’ездам, і потым у тэлефонных размовах, лістах ён гаварыў, што вяртацца яму няма куды, няма да каго. То бок таго асяродку, які ён атрымаў у Італіі, Францыі, у Савецкім Саюзе таго асяродку не было. І калі ён памёр, была яшчэ адна хваля рэалізацыі гэтага комплексу. І на Мосфільме, на Ленфільме ў многіх групах святкавалі, пілі шампанскае і гэтак далей. Цяпер пра гэта гаварыць нават страшна і дзіўна. Але факт такі."
Зы. І гэта была не прэс-канферэнцыя Сакурава, а сустрэча са слухачамі кінашколы.